Са́фія По́лгар (Polgár Zsófia; , , Венгрыя) — венгерская шахматыстка, гросмайстар сярод жанчын (1989), міжнародны майстар сярод мужчын (1990).

Чэмпіянат свету сярод хлопчыкаў да 14 гадоў: Пуэрта-Рыка (1986) — 2-3-е; чэмпіянат свету сярод кадэтаў: Рыа-Гальегас (1986) — 6-11-е месцы. Удзельніца шэрагу буйных міжнародных міжнародных спаборніцтваў, у тым ліку шахматнага фестываля ў Нью-Ёрку (1985) — 2-3-е, міжнароднага турніра ў Сан-Бернардзіна (1987) — 12-21-е месцы (71 удзельнік).

7 лютага 1999 уступіла ў шлюб з ізраільскім гросмайстарам Ёнай Касашвілі і пераехала ў Ізраіль. Потым яна з мужам пераехала ў Таронта. Мае 2 дзяцей.

Акрамя венгерскай мовы, з дзяцінства размаўляе на мове эсперанта.

Сёстры Юдзіт Полгар Сьюзан Полгар

Спасылкі

Асабістая картка Сафіі Полгар на сайце 365chess.com Асабістая картка Сафіі Полгар на сайце Olimpbase.org

Катэгорыя:Шахматысткі Венгрыі Катэгорыя:Шахматныя гросмайстры сярод жанчын Катэгорыя:Спартсмены паводле алфавіта