Крысціян I, Хрысціян I (; люты , Ольдэнбург — , Капенгаген) — кароль Даніі з 28 верасня 1448 года, кароль Нарвегіі з 20 лістапада 1449 года і кароль Швецыі з 2 ліпеня 1457 па студзень 1464 года, (Кальмарская ўнія), заснавальнік дынастыі Ольдэнбургаў.
Бацька Крысціяна, Дытрых Шчаслівы, моцна пашырыў радавыя ўладанні. Напачатку 1448 года сканаў Крыстафер III Баварскі, кароль Даніі, Нарвегіі і Швецыі. Пасля 8-месячнага міжцарства шведы абралі сабе каралём Карла Кнутсана, а датчане, якімі кіраваў біскуп Роскіле, спынілі свой выбар на Крысціяне, які ўслед за тым заручыўся з 18-гадовай удавой свайго папярэдніка, каралевай Даратэяй. Вяселле адбылося праз год, а праз два дні Крысціян быў каранаваны дацкай каронай.
Карл Кнутсан з дапамогай нарвежскага архібіскупа Аслака Болта дамогся таго, каб яго каранавалі каралём Нарвегіі. У 1450 годзе ён быў, аднак, быў зрынуты, і Крысціян каранаваўся нарвежскай каронай у Тронхейме. Падтрыманы дацкім дваранствам і ўладарнымі князямі Паўночнай Германіі, Крысціян аднавіў пасля паўстання сваю ўладу ў Швецыі (1456—57). Праз тры гады Крысціяну ўдалося далучыць і герцагствы Шлезвіг і Гольштэйн.
Новыя паўстанні ў Швецыі раскалолі унію; бітва пад Брункебергам у 1471 годзе назаўжды закрыла шлях да аднаўлення уніі мірным шляхам. Да гэтага далучыліся сваркі Крысціяна з братамі і вялікія фінансавыя цяжкасці. У канцы свайго валадарання Крысціян падрыхтаваў новы паход у Швецыю, але смерць перашкодзіла яму выканаць яго планы.
Пры ім заснаваны Капенгагенскі ўніверсітэт.
Сям’я 28 кастрычніка 1449 года ў Капенгагене Крысціян I ажаніўся з удавой папярэдняга караля Даніі, Нарвегіі і Швецыі Крыстафера III Баварскага Даратэі Брадэнбургскай, дачкой маркграфа Брандэнбург-Кульмбахскага Іагана і Барбары Саксен-Вітэнбергскай. У шлюбе нарадзіліся пяцёра дзяцей: Олаф (1450—1451); Кнуд (1451—1455); Іаган (1455—1513), кароль Даніі і Нарвегіі ў 1481—1513 гг., кароль Швецыі ў 1497—1501 гг.; Маргарыта (1456—1486), з 1469 года жонка караля Шатландыі Якава III; Фрэдэрык (1471—1533), кароль Даніі і Нарвегіі ў 1523—1533 гг.
Гербы Крысціяна I
Літаратура
Катэгорыя:Каралі дацкія Катэгорыя:Каралі нарвежскія Катэгорыя:Каралі шведскія Катэгорыя:Кіраўнікі Ольдэнбурга Катэгорыя:Ольдэнбургская дынастыя