Джымі Уайт (; , , Англія) — англійскі прафесійны ігрок у снукер. Шасціразовы фіналіст чэмпіянату свету (1984, 1990, 1991, 1992, 1993, 1994). Былы другі нумар сусветнага рэйтынгу (1987–1989), з сезона 1982/1983 да сезона 1996/1997 нязменна ўваходзіў у топ-16, пасля чаго вяртася ў эліту ў сезонах 1999/2000 і з сезона 2001/2002 да сезона 2005/2006. Адзін з чатырнаццаці снукерыстаў у гісторыі, якія выйгравалі чэмпіянат Вялікабрытаніі (1992) і Мастэрс (1984) — два з трох турніраў трайной снукернай кароны (акрамя чэмпіянату свету).
Біяграфія
Пачаў прафесійную кар'еру ў 1980 годзе ва ўзросце 18 гадоў і дэбютаваў у асноўнай стадыі чэмпіянату свету ў першым жа сезоне. У сезоне 1981/1982 дайшоў да паўфіналаў на чэмпіянаце Вялікабрытаніі і чэмпіянаце свету, а таксама дэбютаваў на Мастэрс, пасля чаго ўвайшоў у топ-16 і дайшоў да першага рэйтынгавага фіналу на Professional Players Tournament (пазней Гран-пры) 1982 года. У 1984 годзе перамог на Мастэрс і ўпершыню дайшоў да фіналу чэмпіянату свету, дзе саступіў Стыву Дэвісу (16:18). У 1986 годзе здабыў свае першыя рэйтынгавыя тытулы на Класік і Гран-пры, а ў 1987 годзе дадаў да іх перамогу на адкрытым чэмпіянаце Брытаніі і падняўся на найвышэйшы для сябе другі радок у рэйтынгу. У тым жа 1987 годзе ўпершыню дайшоў да фіналу чэмпіянату Вялікабрытаніі, а ў 1988 годзе выйграў чацвёрты рэйтынгавы турнір — Канадскі Мастэрс. З 1990 да 1994 года пяць разоў запар даходзіў да фіналаў чэмпіянатаў свету, чатыры разы саступіўшы Стывену Хендры (12:18 у 1990 годзе, 14:18 у 1992, 5:18 у 1993 і 17:18 у 1994) і адзін раз Джону Пэрату (11:18 у 1991 годзе), але так і не перамогшы на найбуйнейшым снукерным спаборніцтве. У гэтыя гады ён здабыў яшчэ пяць рэйтынгавых тытулаў: Класік 1991 года, адкрыты чэмпіянат Брытаніі 1992 года, чэмпіянат Вялікабрытаніі 1992 года, адкрыты чэмпіянат Еўропы 1992 года і Гран-пры 1992 года. Пасля гэтага ў яго кар'еры адбыўся спад і ў 1997 годзе ён вылецеў з топ-16 упершыню за 13 гадоў ва ўзросце 35 гадоў, аднак у 2000 годзе ён выйшаў у свой першы рэйтынгавы фінал за 6 гадоў на адкрытым чэмпіянаце Брытаніі, а з 2001 года яшчэ 5 гадоў пратрымаўся ў топ-16 рэйтынгу, дайшоўшы да фіналу адкрытага чэмпіянату Еўропы 2004 года і здабыўшы свой дзясяты рэйтынгавы тытул на Players Championship 2004 года ва ўзросце 41 года, стаўшы такім чынам самым узроставым пераможцам рэйтынгавых турніраў з 1989 года. У сезоне 2005/2006 падняўся на восьмае месца ў рэйтынгу, пасля чаго больш не ўваходзіў у топ-32, аднак працягвае прафесійныя выступы па сённяшні дзень і з'яўляецца самым узроставым прафесійным снукерыстам у мэйн-туры.
Фанаты называюць Уайта «Віхор» () за яго хуткі і атакуючы стыль гульні, а таксама «Народны чэмпіён» (). Акрамя дзесяці рэйтынгавых тытулаў і перамогі на Мастэрс сярод яго дасягненняў перамога на парным чэмпіянаце свету 1984 года (разам з Алексам Хігінсам), перамогі на кубках свету ў складзе зборнай Англіі ў 1988 і 1989 гадах (разам са Стывам Дэвісам і Нілам Фулдсам), перамога на кубку Нацый 2000 года ў складзе зборнай Англіі (разам з Джонам Пэратам, Роні О’Саліванам і Стывенам Лі), перамога на чэмпіянаце свету па снукеры з шасцю чырвонымі шарамі 2009 года і перамога на чэмпіянаце свету сярод ветэранаў 2010 года. За сваю кар'еру аформіў больш за 300 соценных брэйкаў, у тым ліку адзін максімальны брэйк на чэмпіянаце свету 1992 года, і ўваходзіць у топ-20 самых сярыйных снукерыстаў у гісторыі. Акрамя таго, зарабіў больш за 4,7 мільёна фунтаў стэрлінгаў прызавых грошай, уваходзячы ў топ-10 снукерыстаў па гэтым паказчыку.
Фіналы турніраў
Рэйтынгавыя турніры: 24 (10 перамог, 14 паразаў)
Легенда Чэмпіянат свету (0:6) Чэмпіянат Вялікабрытаніі (1:2) Іншыя (9:6)
№ВынікГодТурнірАпанент у фіналеЛік1Параза1982 Professional Players Tournament 5:102Параза1984 Чэмпіянат свету 16:183Параза1985 Трафей Матчрум 10:124Перамога1986 Класік 13:125Перамога1986 Гран-пры 10:66Параза1987 Класік 12:137Перамога1987 Адкрыты чэмпіянат Брытаніі 13:98Параза1987 Чэмпіянат Вялікабрытаніі 14:169Параза1988 International Open 6:1210Перамога1989 Канадскі Мастэрс 9:411Параза1990 Чэмпіянат свету 12:1812Перамога1991 Класік 10:413Параза1991 Чэмпіянат свету 11:1814Параза1991 Чэмпіянат Вялікабрытаніі 13:1615Перамога1992 Адкрыты чэмпіянат Еўропы 9:316Перамога1992 Адкрыты чэмпіянат Брытаніі 10:717Параза1992 Чэмпіянат свету 14:1818Перамога1992 Гран-пры 10:919Перамога1992 Чэмпіянат Вялікабрытаніі 16:920Параза1993 Чэмпіянат свету 5:1821Параза1994 Чэмпіянат свету 17:1822Параза2000 Адкрыты чэмпіянат Брытаніі 6:923Параза2004 Адкрыты чэмпіянат Еўропы 3:924Перамога2004 Players Championship 9:7
Мастэрс: 2 (1 перамога, 1 параза)
№ВынікГодТурнірАпанент у фіналеЛік1Перамога1984 Мастэрс 9:52Параза1986 Мастэрс 5:9
Спасылкі
Профіль на World Snooker Статыстыка Джымі Уайта на CueTracker.net
Катэгорыя:Снукерысты Англіі Катэгорыя:Пераможцы чэмпіянату Вялікабрытаніі па снукеры Катэгорыя:Пераможцы Мастэрс (снукер) Катэгорыя:Пераможцы World Open (снукер) Катэгорыя:Пераможцы адкрытага чэмпіянату Брытаніі па снукеры