Сінке́вічы (, ) — аграгарадок у Лунінецкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад і з’яўляюцца цэнтрам Сінкевіцкага сельсавета.

Геаграфія Знаходзіцца за 36 км у напрамку на ўсход ад горада Лунінец, за 276 км ад Брэста. Чыгуначная станцыя Сінкевічы.

Гісторыя У 1493 годзе Сінкевічы — сяло маёнтка Лахва, уласнасць Пятра Янавіча Мантыгірдавіча — троцкага ваяводыСінкевічы . У 1588 годзе Сынкавічы — сяло маёнтка Лахва, уласнасць Мікалая Крыштафа Радзівіла, князя на Алыцы і Нясвіжы. У 1672 годзе Сінкевічы — сяло маёнтка Лахва, 22 двары і 28 валок (з іх звыш 18 пустых). У 1785 годзе Сінкевічы — сяло маёнтка Лахва, 34 двары.

Насельніцтва 2001 год — 312 двароў, 960 жыхароў. 2009 год — 323 двары, 886 жыхароў

Інфраструктура На тэрыторыі вёскі знаходзіцца ААТ «Палімер» канцэрна Белдзяржхарчпрам.

Памятныя мясціны

У вёсцы знаходзіцца Царква Святога Георгія са званіцай, пабудаваная ў XVII—XVIII стагоддзях. Занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб’ект гісторыка-культурнай спадчыны рэспубліканскага значэння.

За 2 км на ўсход ад вёскі, за 400 метрах на поўдзень ад старой дарогі, ва ўрочышчы Патоўскі Востраў знаходзіцца курган перыяду ранняга сярэднявечча, які занесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб’ект гісторыка-культурнай спадчыны рэспубліканскага значэння.

Прыкладна ў 1938—1939 гг. высілкамі мясцовага аддзела КОП (16-ы памежны батальён «Сінкевічы») быў збудаваны касцёл, асвечаны ў 1939 годзе біскупам пінскім Казімірам Букрабам. Да нашага часу не захаваўся.

Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан, помнікі падпольшчыкам і землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную.

Вядомыя асобы Віктар Анатолевіч Фядосік (нар. 1951) — гісторык

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Repozytorium.fn.org.pl. KOŚCIÓŁ W SIENKIEWICZACH NA POLESIU (відэа, хроніка 1939)

Катэгорыя:Населеныя пункты Лунінецкага раёна Катэгорыя:Сінкевіцкі сельсавет