Выдавецтва Гарвардскага ўніверсітэта (, абр. HUP) — навуковае кніжнае выдавецтва Гарвардскага ўніверсітэта (ЗША). Заснавана 13 студзеня 1913 года ў Кэмбрыджы, штат Масачусетс. Член Асацыяцыі Амерыканскіх універсітэцкіх выдавецтваў. У выдавецтве ўпершыню выйшлі ў свет такія класічныя працы як «Тэорыя справядлівасці» філосафа Джона Ролза, «On Human Nature» і «The Ants» біёлага Эдварда Уілсана (абедзве яго кнігі атрымалі Пулітцэраўскую прэмію) і «Dickinson» Хелен Вендлер. З 1990 года дырэктарам выдавецтва стаў Уільям Сіслер (, былы віцэ-прэзідэнт і рэдактар Oxford University Press (ЗША).

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі Official website Publicity blog of Harvard University Press

Катэгорыя:Гарвардскі ўніверсітэт Катэгорыя:Выдавецтвы ЗША Катэгорыя:Універсітэцкія выдавецтвы Катэгорыя:Выдавецтвы, заснаваныя ў 1913 годзе Катэгорыя:З'явіліся ў 1913 годзе ў ЗША