Верхая́нск () — горад (з 1817 года) у Расіі, у складзе Верхаянскага улуса Якуціі.
Гісторыя Заснаваны ў 1638 годзе як зімоўе (астрог) казакоў Верхаянскае (Верхаянскі астрог) на рацэ Дулгалах за 90 км на паўднёвы захад ад сучаснага горада. Для зручнасці збору падаткаў у 1775 годзе перанесены. У 1860—1917 гадах месца палітычнай ссылкі.
Геаграфія Размешчаны на поўнач ад Палярнага круга на паўночнай ускраіне Янскага пласкагор’я, на правым беразе ракі Яна, за 92 км на паўднёвы захад ад адміністрацыйнага цэнтра ўлуса Батагая, за 900 (675) км ад Якуцка.
Верхаянск — адно з самых халодных месцаў на Зямлі, самы халодны горад у свеце. Самая нізкая зарэгістраваная тут тэмпература −67,8 °C (-71 °C). Сярэдняя тэмпература студзеня каля -50 °C. Разам з сялом Аймякон Верхаянск называюць Полюсам холаду Паўночнага паўшар’я. Абеліск з надпісам «Полюс холода».
Эканоміка Асноўныя галіны эканомікі — сельская гаспадарка (жывёлагадоўля, конегадоўля, аленегадоўля), а таксама здабыча футра. Гаспадарчы цэнтр лесапрамысловага пункта. Рачная прыстань. Аэрапорт.
Насельніцтва Насельніцтва — 828 чал. (2021). Па выніках Усерасійскага перапісу насельніцтва 2020 года, Верхаянск — самы малалікі населены пункт у Расіі, які мае статус горада.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Гарады Якуціі Катэгорыя:Экстрэмальныя пункты Зямлі Катэгорыя:Населеныя пункты, заснаваныя ў 1638 годзе