Мастэрс 1996 (, таксама вядомы як Benson and Hedges Masters 1996 — па назве спонсара) — прафесійны нярэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 4 па 11 лютага 1996 года ў «Уэмблі канферэнц-цэнтры», у Лондане. Турнір стаў 22-м розыгрышам Мастэрс, які праводзіцца штогод з 1975 года. Спонсарам турніру ў чарговы раз стала тытунёвая кампанія Benson and Hedges. Прызавы фонд турніру склаў £460,000 (на £25,000 больш, чым у мінулым годзе), з якіх £125,000 атрымаў пераможца.
У турніры прыняло ўдзел 18 гульцоў. Топ-14 афіцыйнага рэйтынгу аўтаматычна трапілі ў першы раўнд. Снукерысты, якія займалі 15 і 16 месца ў рэйтынгу, гулялі ў папярэднім раўндзе з пераможцам кваліфікацыйнага турніру і ўладальнікамі уайлдкард.
Шатландскі снукерыст Стывен Хендры выйграў свой шосты Мастэрс, перамогшы ў фінальным матчы леташняга чэмпіёна Роні О’Салівана з лікам 10:5.
Катэгорыя:Мастэрс (снукер) Катэгорыя:Люты 1996 года Катэгорыя:Снукерны сезон 1995/1996