Сарпедон, Сарпедонт (, ): Сарпедон Старэйшы — сын Зеўса і Еўропы, брат Мінаса і Радаманта, цар лікійцаў. Зеўс дараваў яму жыццё, якое доўжылася 3 чалавечыя вякі. Па гэтай версіі ён атаясамляўся з іншым Сарпедонам, паводле іншых яны лічыліся рознымі асобамі. Сарпедон Малодшы — сын Зеўса і Лаадаміі, унук Белерафонта, які дапамагаў траянцам у Траянскай вайне і быў забіты Патроклам. Сарпедон, сын Пасейдона — сын Пасейдона, фракіец, эпанім горада Сарпедонія; брат Полтыса, цара Эна (Айна) у Фракіі. Забіты Гераклам за нахабнасць.

Катэгорыя:Імёны грэчаскага паходжання