Юрый Далгарукі (1090-я — ) — князь суздальскі, вялікі князь кіеўскі.
Біяграфія
Сын вялікага кіеўскага князя Уладзіміра Манамаха. Дзіцём, каля 1095 года, адпраўлены на княжанне ў Растова-Суздальскую зямлю.
Пасля смерці брата, вялікага кіеўскага князя Мсціслава Уладзіміравіча (1132) на кароткі час захапіў Пераяслаўль. Каля 1135 годзе абмяняў Суздаль, Растоў і іншыя свае гарады ў новага вялікага кіеўскага князя, свайго брата Яраполка Уладзіміравіча, на Пераяслаўль, але праз год з прычыны пратэстаў паўднёварускіх князёў яго ранейшы ўдзел быў адноўлены.
У 1149 годзе пачаў барацьбу за Кіеў і ўпершыню захапіў яго. На працягу 5 гадоў вёў безупынную барацьбу з пляменнікам Ізяславам Мсціславічам за вялікае княжанне. Кіеў некалькі разоў пераходзіў з рук у рукі. Пасля смерці Ізяслава і няўдалых ваенных дзеянняў новага вялікага кіеўскага князя Расціслава Мсціславіча ў 1154 годзе Юрый Далгарукі трымала сеў у Кіеве.
Беспаспяхова намагаўся захапіць і Уладзіміра-Валынскае княства. Імкнуўся замацавацца ў Паўднёвай Русі і раздаваў падначалены Кіеву землі сваім сынам: Андрэю ў 1150 — Тураў, Пінск, Дарагабуж і Перасопніцу, Барысу ў 1155 — Тураў. Свайму саюзніку Святаславу Ольгавічу ў 1149 перадаў Слуцк і Клецк, каля 1155 — Мазыр.
Аднак князь Юрый Далгарукі не падтрымкі мясцовых баяр. Імаверна быў атручаны. Пасля яго смерці вызначаныя іх раздачы зямель былі скасаваны.
Юрый Далгарукі заснаваў гарады Ксняцін, Пераяслаўль (Пераслаў-Залескі), Юр’еў-Польскі, Дзмітраў, пабудаваў новыя ўмацаванні ў Маскве, дзе яму як заснавальніку горада ў 1954 годзе паставілі помнік.
Дзеці
У першым шлюбе:
Расціслаў Андрэй Багалюбскі Іван Глеб Барыс Алена Марыя Вольга
У другім шлюбе з невядомай, якую гістарыяграфічныя кампілятары часта называюць як «грэчаская прынцэса Вольга», хоць імя Вольга не грэчаскае і верагоднымі крыніцамі імя гэтай жонкі князя Юрыя не згадваецца:
Васілька Мсціслаў Яраслаў Святаслаў Міхаіл Усевалад Вялікае Гняздо
Літаратура Юрый Далгарукі // ЭГБ у 6 т. Т. 6. Кн. ІІ. Мн., 2003.
Спасылкі
Першае кіеўскае княжанне Юрыя Далгарукага (1149—1150) Заснаванне горада Пераяслава-Залескага Юрыем Далгарукім (1152 год) Апісанне, падрабязныя фатаграфіі і гісторыя помніка Юрыю Далгарукаму ў Маскве
Катэгорыя:Князі растоўскія Катэгорыя:Вялікія князі кіеўскія Катэгорыя:Заснавальнікі гарадоў Катэгорыя:Манамахавічы Катэгорыя:Пахаваныя ў Кіеве Катэгорыя:Рурыкавічы