Мажэйка — беларускае прозвішча. Сустракаецца ў Спісе дваранскіх родаў Магілёўскай губерні.
Вядомыя носьбіты Ігар Усеваладавіч Мажэйка (псеўданім Кір Булычоў) — савецкі пісьменнік-фантаст, усходазнавец. Зінаіда Якаўлеўна Мажэйка — заснавальнік беларускай акадэмічнай школы этнамузыкалогіі. Леанід Паўлавіч Мажэйка — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V-га склікання. Людміла Фёдараўна Мажэйка — беларуская вучоная ў галіне акушэрства і гінекалогіі. Марыя Юльянаўна Мажэйка — дзеячка літоўскага этнаруху ў Беларусі. Павел Мажэйка (нар. 1978) — беларускі журналіст, былы палітзняволены, вязень сумлення. Павел Віктаравіч Мажэйка — Герой Савецкага Саюза. Фама Фаміч Мажэйка — член-карэспандэнт НАН Беларусі, спецыяліст у галіне калоіднай хіміі і фізіка-хімічнай механікі.
Катэгорыя:Беларускія прозвішчы