Мастэрс 1989 (, таксама вядомы як Benson and Hedges Masters 1989 — па назве спонсара) — прафесійны нярэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 21 па 29 студзеня 1989 года ў «Уэмблі канферэнц-цэнтры», у Лондане. Турнір стаў 15-м розыгрышам Мастэрс, які праводзіцца штогод з 1975 года. Спонсарам турніру ў чарговы раз стала тытунёвая кампанія Benson and Hedges. Прызавы фонд турніру склаў £250,000 (на £25,000 больш, чым у мінулым годзе), з якіх £62,000 атрымаў пераможца.
У турніры прыняло ўдзел 16 гульцоў, якія займалі вышэйшыя пазіцыі у сусветным рэйтынгу. Яны ўсе пачалі турнір са стадыі 1/8 фіналу без якіх-небудзь папярэдніх матчаў.
Дваццацігадовы дэбютант турніру - шатландзец Стывен Хендры - атрымаў сваю першую перамогу на турніры. У фінальным матчы ён абыграў Джона Пэрата з лікам 9:6.
Катэгорыя:Мастэрс (снукер) Катэгорыя:Студзень 1989 года