thumb|МКАД на карце Масквы
Маскоўская кальцавая аўтамабільная дарога (МКАД) — аўтамабільная траса ў Маскве, кальцавая аўтамабільная дарога, якая праходзіла першапачаткова цалкам па адміністрацыйнай мяжы горада. Часткова (ад Абрамцава да Яраслаўскай шашы) пралягае ў нацыянальным парку «Ласіны востраў».
Пабудавана ў 1960—1962 гадах, у 1990-х гадах рэканструявана. У 2011 годзе маскоўскія ўлады заявілі пра падрыхтоўку чарговай поўнай рэканструкцыі МКАД. Плануецца перарабіць транспартныя развязкі, пабудаваць дублёры МКАД (у тым ліку на месцы наземных ліній электраперадачы), пабудаваць побач з кальцавой дарогай транспартна-перасадачныя вузлы.
МКАД на ўсім працягу не мае аднаўзроўневых скрыжаванняў з іншымі транспартнымі шляхамі, рух ажыццяўляецца па пяці палосах у кожным кірунку. Прапускная здольнасць (станам на 2011 год) — 9 тыс. аўтамабіляў у гадзіну, дазволеная хуткасць руху — 100 км/гПункт 3 Распараджэнні Мэра Масквы ад 29 кастрычніка 1999 г. N 1218-РМ .
Спасылкі
(выява метак KMZ для Google Earth)
Катэгорыя:Дарогі рэгіянальнага значэння Расіі Катэгорыя:Кальцавыя аўтамабільныя дарогі Катэгорыя:Вуліцы Масквы Катэгорыя:Ласіны Востраў Катэгорыя:З’явіліся ў 1962 годзе Катэгорыя:1962 год у Маскве