Мастэрс 1977 (, таксама вядомы як Benson and Hedges Masters 1977 — ад назвы спонсара) — прафесійны нярэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 7 па 11 лютага 1977 года ў «Новым лонданскім тэатры», у Лондане. Турнір стаў трэцім розыгрышам Мастэрс, які праводзіцца штогод з 1975 года. Спонсарам турніру ў чарговы раз стала тытунёвая кампанія Benson and Hedges. Прызавы фонд турніру склаў £5,200, з якіх £2,000 атрымаў пераможца.
У турніры прыняло ўдзел 10 гульцоў. Шэсць гульцоў, якія займалі вышэйшыя месцы ў рэйтынгу, пачыналі турнір адразу са стадыі 1/4 фіналу. Астатнія чацвёра разыгралі дзве астатнія пуцёўкі ў папярэднім раундзе. Аўстраліец Эдзі Чарльтан, які займаў трэцяе месца ў сусветным рэйтынгу, не прымаў удзел у турніры.
У адзіным цалкам валійскам фінале ў гісторыі Мастэрс Дуг Маўнджой атрымаў верх над Рэем Рыярданам - 7:6.
Катэгорыя:Мастэрс (снукер) Катэгорыя:Люты 1977 года