Лайтабаншаг (, ) — кароткатэрміновае венгерскае дзяржаўнае ўтварэнне, якое існавала на тэрыторыі сучаснай аўстрыйскай федэральнай зямлі Бургенланд. Існавала ў перыяд з 4 кастрычніка па 5 лістапада 1921 года між падпісаннем Трыянонскага дагавору і ўваходжаннем Бургенланда ў склад Аўстрыі.

Кіраўнікамі дзяржаўнага ўтварэння былі Пал Пронаі, Дзьюла Остэнбург-Маравек і былы прэм'ер-міністр Венгрыі Іштван Фрыдрых.

Армія, г.зв. «нізкарослая гвардыя» (), набіралася з часткі сялян і студэнтаў, якія не жадалі ўваходжання рэгіёна ў склад Аўстрыі.

Катэгорыя:Гісторыя Аўстрыі Катэгорыя:Гістарычныя дзяржавы Еўропы Катэгорыя:Колішнія непрызнаныя дзяржавы