Цэлесцін II (), свецкае імя Гвіда дэль Кастэла (); памёр 8 сакавіка 1144) — Папа Рымскі з 26 верасня 1143 па 8 сакавіка 1144 года.

Цэлесцін нарадзіўся ў Таскане, у юнацтве вучыўся ў Абеляра. У 1128 годзе быў узведзены ў сан кардынала. У лістападзе 1138 года сумесна з дзвюма кардыналамі, у тым ліку сваім будучым пераемнікам Луцыем II, удзельнічаў ад імя Інакенція II у дыспуце супраць трох прыхільнікаў Анаклета II, але жаданага выніку, гэта значыць пераканання Ражэра II перастаць падтрымліваць антыпапу, не дасягнуў. У 1140 годзе быў легатам Інакенція II у Францыі.

Цэлесцін II з’яўляецца першым у чарадзе Папаў, якія фігуруюць у гэтак званым «Прароцтве пра Папаў», апублікаваным у 1595 годзе, якое, аднак, першапачаткова прыпісвалася Малахіі.

Спасылкі

Катэгорыя:Папы Рымскія