Святы́ Рох, Рох з Манпелье́ (, , ); 1345—1350, Манпелье, Францыя — 15 — , 1378 ці 1379, Манпелье або Вагера, Італія; традыцыйна ўсталяваныя гады жыцця — каля 1295 да 1327) — каталіцкі святы, абаронца ад чумы. Дзень памяці адзначаецца 16 жніўня.
Біяграфія Паводле падання, святы Рох нарадзіўся ў Манпелье каля 1295 годзе ў сям'і мера. Яшчэ пры нараджэнні ён быў адзначаны асаблівым знакам на грудзях у форме чырвонага крыжа. У 19-20-цігадовым узросце юнак страціў абодвух бацькоў, пасля чаго раздаў усю маёмасць убогім і накіраваўся ў Рым у пілігрымку. Дасягнуўшы Італіі, Рох заўважыў, што ў краіне лютуе эпідэмія чумы, пасля чаго пачаў вандраваць па краіне, даглядаючы хворых і ацаляючы іх малітвай і крыжам. Паведамлялася пра здзейсненыя ім лекаванні ў Аквапендэнтэ, Чэзене, Рыміні, Навары, Рыме, Мантуі, Мадэне і Парме. Вяртаючыся на радзіму, Рох сам заразіўся чумой у П'ячэнцы, быў выгнаны з горада і накіраваўся паміраць у закінутую лясную халупку. Паводле падання, сабака шляхціча па імю Готхард прынесла яму хлеб, каб Рох не памёр ад голаду. Неўзабаве святы ацаліўся ад чумы, а Готхард стаў яго памочнікам.
Пасля гэтага святы Рох вярнуўся на радзіму, дзе адмовіўся раскрыць сваё імя і быў увязнены як шпіён паводле загаду ўласнага дзядзькі. Пасля пяцігадовага пазбаўлення волі ён сканаў 16 жніўня 1327 годзе. Па смерці ён быў апазнаны па знаку крыжа на грудзях.
Шанаванне thumb|left|200px|Статуя Св. Роха. Прага Шырокае народнае шанаванне святога пачалося адразу ж пасля яго смерці, хоць афіцыйна ён не быў кананізаваны ўсутыч да XVII стагоддзя. У 1585 Папа Рыгор XIII змясціў яго імя ў рымскім мартыралогу. Канчаткова шанаванне Св. Роха было ўсталявана папам Урбанам VIII у 1629 годзе. Святому Роху маліліся, галоўным чынам, пра ацаленне ад чумы. Культ, першапачаткова абмежаваны Манпелье і паўночнай Італіяй, хутка распаўсюдзіўся ў Іспаніі, Францыі, Германіі і Нідэрландах. У Вільні паўстала рэлігійная суполка рохітаў.
У жыцці святога «Vita Sancti Rochi», напісаным у 1478 годзе мэрам Брэшыі Франчэскам Дзіедам, прыведзены эпізод, паводле якога ў 1416 годзе, падчас правядзення Канстанцкага сабора, гораду пагражала эпідэмія чумы. Пасля маленняў да святога Роха і малітоўных працэсіяў эпідэмія абмінула горада.
У 1485 годзе венецыянцы таемна вывезлі мошчы Св. Роха з Манпелье ў Венецыю, якая, як галоўнае гандлёвае горада, праз якое ішоў гандаль з Усходам, моцна пакутаваў ад смяротных эпідэміяў, у сувязі з чым святы Рох быў абвешчаны адным са святых апекуноў горада. У 1508 годзе ў Венецыі была пабудавана царква Сан-Рока.
Святы Рох уважаецца заступнікам хворых на чуму і халеру, пакутуючых на хваробы ног і скуры; пілігрымаў, хірургаў; а таксама сабак і хатняе скаціныІндэкс святых. Св. Рох . Святы Рох — апякун французскага Манпелье (у яго гонар названы гарадскі сабор, вуліца, сквер і чыгуначны вакзал) і некалькіх італьянскіх гарадоў.
200px|thumb|Святы Рох Каталіцкая царква адзначае памяць святога 16 жніўня. У шматлікіх местах па ўсім свеце ў гэты дзень ладзяцца маляўнічыя працэсіі.
Іконаграфія На класічнай выяве святы Рох зазвычай паказаны маладым пілігрымам у лахманах, які паказвае на чумную язву на сваёй левай назе. Часта разам з ім адлюстроўваюць сабаку, які трымае ў роце хлеб ці ліжа яго рану. Яшчэ адным характэрным іконаграфічным атрыбутам з'яўляецца кій пілігрыма.
Гл. таксама Касцёл Святога Роха
Спасылкі
Каталіцкая энцыклапедыя Бачына Міжнароднай асацыяцыі Св. Роха з Манпелье
Катэгорыя:Хрысціянскія святыя XIV стагоддзя Рох Рох Катэгорыя:Кананізаваныя ў XVII стагоддзі