Адэлаідскі ўніверсітэт () — аўстралійская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Адэлаіда у штаце Паўднёвая Аўстралія.

Агульная характарыстыка Заснаваны ў 1874 годзе, гэта трэці па велічыні універсітэт у Аўстраліі. Галоўны кампус універсітэта размешчаны ў цэнтры горада Адэлаіда, побач з Мастацкай галерэяй Паўднёвай Аўстраліі, Музеем Паўднёвай Аўстраліі і Дзяржаўнай бібліятэкай Паўднёвай Аўстраліі. Універсітэт мае чатыры кампусы, тры ў Паўднёвай Аўстраліі і адзін у Мельбурне, штат Вікторыя. Універсітэт звязаны з 5 лаўрэатамі Нобелеўскай прэміі (з якіх 3 з'яўляюцца выпускнікамі ўніверсітэта), якія складаюць адну траціну ад агульнай колькасці лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі з Аўстраліі.

Структура Факультэт мастацтваў, бізнесу, права і эканомікі Школа бізнесу Школа права Школа эканомікі і дзяржаўнай палітыкі Школа адукацыі Школа гуманітарных навук Школа сацыяльных навук Кансерваторыя

Факультэт здароўя і медыцынскіх навук Школа стаматалогіі Школа медыцыны Школа медсястрынства Сельская клінічная школа Школа сумежных медыцынскіх навук і практыкі Школа біямедыцыны Школа псіхалогіі Школа грамадскага здароўя Інстытут імунагенамікі

Факультэт прыродазнаўчых навук, інжынерыі і тэхналогій Школа сельскай гаспадаркі, харчавання і вінаробства Школа архітэктуры і будаўніцтва Школа біялагічных навук Школа хімічнай інжынерыі Школа камп'ютарных і матэматычных навук Школа электратэхнікі і машынабудавання Школа фізікі, хіміі і навук аб Зямлі Школа заатэхнікі і ветэрынарыі Цэнтр адукацыі і інавацый

Вядомыя выпускнікі Уільям Лорэнс Брэг, фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы 1915 Хоўард Уолтэр Флоры, фармаколог, Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне 1945 Робін Уорэн, патолаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне 2005

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты Аўстраліі Катэгорыя:Адэлаіда