Анастасія Анатолеўна Гулак (нар. , , Беларусь) — беларускі фалькларыст, педагог. Кандыдат філалагічных навук (2011).
Біяграфія Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1989) па спецыяльнасці «беларуская і руская мовы і літаратура», аспірантуру Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі (2002) па спецыяльнасці «фалькларыстыка».
У 2011 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю «Міфалагічны кірунак у беларускай фалькларыстыцы другой палавіны XIX ст.».
Выкладае беларускі фальклор, гісторыю беларускай фалькларыстыкі і інш. у Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў.
Аўтар шматлікіх тэкстаў песень беларускіх рок-гуртоў. Значную частку творчасці складаюць песні, напісаныя спецыяльна для гурта «Крама»: «Падае дождж» (муз. І. Варашкевіча, альбом «Хавайся ў бульбу», 2001) «Ведай, гэта наш блюз» (муз. І. Варашкевіча, альбом «Хавайся ў бульбу», 2001) «Той час» (муз. І. Варашкевіча, альбом «Хавайся ў бульбу», 2001) «Хавайся ў бульбу» (муз. І. Варашкевіча, альбом «Хавайся ў бульбу», 2001) «Сябра мой Вярэніч Лёнік» (муз. І. Варашкевіча, альбом «Хавайся ў бульбу», 2001) «Mein Vaterland, auf Wiedersehen» (муз. І. Варашкевіча, альбом «Усё жыцьцё — дзіўны сон», 2007) «Лёс арла» (муз. І. Варашкевіча, альбом «Усё жыцьцё — дзіўны сон», 2007) «Усё жыцьцё — дзіўны сон» (муз. І. Варашкевіча, альбом «Усё жыцьцё — дзіўны сон», 2007) і інш.
Навуковыя працы Гулак А. А. Міфалагічны кірунак у беларускай фалькларыстыцы другой палавіны XIX ст. : дысертацыя на суісканне вучонай ступені кандыдата філалагічных навук : спецыяльнасць 10.01.09 Фалькларыстыка / Гулак Анастасія Анатольеўна; навуковы кіраўнік Казакова І. В.; Дзяржаўная навуковая ўстанова «Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Нацыянальнай акадэміі Беларусі» Гулак А. А. Пётр Аляксеевіч Бяссонаў: славяназнаўца і фалькларыст / А. А. Гулак. — Мінск : Зорны верасень : Паркус плюс, 2008. — 108 с.
Катэгорыя:Педагогі Беларусі Катэгорыя:Фалькларысты Беларусі