Да́ян Фо́сі (; , Сан-Францыска, Каліфорнія, ЗША — , Руанда) — вядомая этолаг, папулярызатарка аховы прыроды.
Біяграфія Атрымала медыцынскую адукацыю. Пазней атрымала ступень доктара заалогіі (1974) у Кембрыджскім універсітэце. У 1963 годзе, падчас турыстычнай паездкі па Афрыцы, пазнаёмілася з вядомым заолагам і палеантолагам Луісам Лікі, які пазней прапанаваў ёй займацца вывучэннем паводзін горных гарыл у трапічных лясах горнага масіву Вірунга на сумежжы ДРК, Руанды і Уганды. Д. Фосі вывучала гарыл цярпліва і тонка, часта рызыкуючы жыццём, гадамі чакала, пакуль гарылы прымуць яе ў зграю, у выніку яна перамагла — яе прынялі. Такім чынам, у адзіночку даследчыца жыла сярод гэтых вельмі моцных, самых буйных у свеце малп, вывучаючы іх звычкі, навыкі і, у пэўным сэнсе, культуру. Д. Фосі вывучала паводзіны горных гарыл на працягу 18 гадоў і лічыла чалавека галоўнай небяспекай для іх. Да 1980 года на Зямлі заставалася агулам толькі 250 горных гарыл, таму даследчыца вяла безупынную барацьбу з браканьерамі на тэрыторыі нацыянальнага парку «Вірунга». Была актыўнейшай прыхільніцай аховы прыроды.
У студзені 1970 года фатаграфія Д. Фосі з’явілася на вокладцы National Geographic, даследчыца стала вядомай. У 1980 годзе Д. Фосі названа вядучым спецыялістам свету па фізіялогіі і паводзінах горных гарыл. У 1981—1983 гадах чытала ўласны курс лекцый у Карнельскім універсітэце. Тым жа часам напісала кнігу «Гарылы ў імгле» (), якая стала бестселерам і дагэтуль з’яўляецца самай прадаваемай кнігай свету пра гарыл.
Забойства Д. Фосі была засечана ўласным мачэтэ для рубкі трыснягу 26 снежня 1985 года ў сваім бунгала ў лагеры паблізу у Руандзе. Забойства не раскрытае. Хутчэй за ўсё, даследчыцу забілі афрыканцы, нанятыя тымі, каму Д. Фосі замінала выкарыстоўваць гарыл у камерцыйных мэтах. Д. Фосі пахавалі побач з забітымі гарыламі на двары за бунгала. На надмагіллі высечана яе руандыйскае імя Нуармачабеле («Жанчына, якая жыве адна ў гарах») і эпітафія «Ніхто не любіў гарыл мацней. Спачывай з мірам, дарагая сяброўка, навечна абароненая ў гэтай святой зямлі, тваім доме, якому ты належыш».Did Margaret Atwood's «Saint Dian Fossey» Predict Current Atrocities in Congo?
У масавай культуры У 1975 годзе Д. Фосі стала гераіняй фільма «У пошуках гіганцкіх малп» знятага National Geographic Society. У 1983 годзе выйшла навукова-папулярная кніга Д. Фосі «Гарылы ў імгле» (). Пазней, у 1988 годзе, у асноўным па матывах кнігі, быў зняты аднайменны мастацкі фільм з Сігурні Уівер у галоўнай ролі.
Гл. таксама Джэйн Гудал
Катэгорыя:Заолагі ЗША Катэгорыя:Постаці амерыканскай экалогіі Катэгорыя:Прыматолагі Катэгорыя:Нераскрытыя забойствы ў Руандзе Катэгорыя:Пісьменнікі-анімалісты Катэгорыя:Біёлагі XX стагоддзя