Про́ня — рака ў Віцебскай і Магілёўскай абласцях Беларусі, правы прыток Сажа. Даўжыня 172 км.

Рака пачынаецца ў вёсцы Ланенка Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці і мае кірунак з поўначы на поўдзень да ўпадзення ў СожФатаграфія месца зліяння Сажа і Проні на ўсходняй ускраіне горада Слаўгарада. Цячэ пераважна па Аршанска-Магілёўскай раўніне.

Назва Даследчыкі Уладзімір Тапароў і Алег Трубачоў лічаць гідронім Проня словам балцкага паходжання. Назва зведала эвалюцыю: Проня < *Прёна < *Пърена.

Адпачатнай формай кораня мяркуецца *Pir-, які можа прысутнічаць у назвах сожскіх рэк тыпу Пяранка / Пірянка, Перанка / Перынка (тройчы ў басейне Верхняга Сажа вышэй за Мсціслаў), якія адразу на ўсходзе ад цячэння ПроніВ. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 202—203..

Такога ж паходжання найімаверней і назва ракі Проня на Павоччы, тым больш яна мае прыток з назвай ПірочаГ. П. Смолицкая. Гидронимия бассейна Оки. Москва, 1976. С. 175., у якім можа быць той жа балцкі корань *Pir-.

Вялікая адлегласць, на якой мусіў адбывацца адзін і той жа працэс фанетычнай трансфармацыі (Проня на Пасожжы і Проня на Павоччы), больш-менш такая ж (з паўтысячы кіламетраў), што аддзяляе, напрыклад, і сожскую раку Стрячи ад вілейскай ракі Страча (< Стряча), назвы якіх мусілі аднолькава прайсці трансфармацыю ад адпачатнага *Sir-int-R. Būga. Rinktiniai raštai. T. 1. Vilnius, 1961. С. 607.. На такія «гідранімічныя ізаглосы» са «звышдалёкімі сувязямі» звяртаў увагу Уладзімір ТапароўВ. Н. Топоров. К вопросу о древнейших балто-финноугорских контактах по материалам гидронимии // Балто-славянские исследования. 1988—1996. Москва, 1997. С. 330..

Ёсць версія, што старажытная назва ракі Проня — Прапой, той, які мае хуткае цячэнне, магчыма, гэта слова дало назву гораду Прапошаску (сучасны Слаўгарад)ВСТРЕЧИ ЧЕРЕЗ ГОДЫ И РАССТОЯНИЯ .

Народная версія аб утварэнні назвы ракі больш маляўнічая. Паводле падання, калісьці жылі дзяўчына Бася і юнак Проня. Яны моцна любілі адзін аднаго, але бацькі Басі не дазвалялі ёй выйсці замуж за беднага Проню. Тады маладыя людзі вырашылі бегчы і папрасілі багоў, каб тыя дазволілі ім быць разам. Багі выканалі іх просьбу. І калі не помнячы сябе ад шаленства бацька кінуўся ў пагоню за ўцекачамі, то выехаўшы на адну з палян, убачыў зліццё дзвюх рэк — гэта і былі Бася і ПроняПроня .

Магчыма, што з дзяўчынай Проней здарылася іншая неспадзёўка — яна быццам была з цыганскай сям’і і выпадкова ўтапілася, а яе кавалеры назвалі ў памяць аб ёй ракуМясцовыя легенды і паданні.

Гідраграфія thumb|250px|Лес часта падступае да самых берагоў ракі

Даўжыня ракі 172 км. Вадазбор складае 4910 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 29,5 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5 ‰Проня ў Вялікай Савецкай ЭнцыклапедыіГідраметцэнтр Беларусі .

Даліна добра распрацаваная, глыбокаўрэзаная, скрынкападобная, у вярхоўі невыразная; шырыня яе ад 0,4—0,6 км у верхнім цячэнні да 1—2 км у ніжнім. Берагі пераважна стромкія, абрывістыя, у верхнім цячэнні нізкія і забалочаныя, адкрытыя (вышыня 1—1,5 м, на асобных участках да 7 м), ніжэй вусця ракі Бася трапляюцца невялікія тэрасы. Пойма роўная, двухбаковая, сухая, лугавая; шырыня яе 0,25—0,5 км, у вусці 0,8—1,2 км (на асобных участках звужаецца да 80 м), ніжэй вусця ракі Быстрая пашыраецца да 3,8 км.

Сілкаванне Проні змяшанае, пераважна снегавоеРека Проня .

Рэчышча каналізаванае на працягу 19 км: ад вытоку да вусця ракі Пнёўка (15 км) і ад паўднёвай ускраіны горада Горкі ўніз па цячэнню (4 км): на астатнім працягу звілістае, каля горада Горкі разгаліноўваецца на некалькі рукавоўОписание реки Проня . Шырыня ракі ў межань 15—20 м, у ніжнім цячэнні месцамі да 50 м.

Рака Проня на ўчастку ад Горак да ўпадзення рэчкі Быстрая цячэ ў бязлесай зоне, а ад вёскі Равячына ў вузкім каньёне парослым кустамі. Кусты і вярбы схіляюцца над вадой і часта заступаюць шлях, у тым ліку і заваламі. Гэты ўчастак складае 30 кіламетраў.

Прытокі

Рака Проня на сваім шляху прымае некалькі дзясяткаў розных прытокаў і ручаёў. Найбуйнейшыя з іх (ад вытока да вусця):

+ Назва прытоку Даўжыня,(км) Плошча вадазбору,(км²) Адлегласць ад вусця Проні,(км) Расход вады,(м³/с) Расход вады ў вусці прытоку. правыя прытокі Гольша 37 225 . 1,4 Бася 104 995 . 6,3 Раста 100 1290 . 6,8 левыя прытокі Парасіца 26 112 . . Быстрая 46 688 . 4,3 Вербаўка 27 159 . . Кашанка 39 146 . 0,8

Сярод іншых прытокаў рэкі Зярня́, Каменка, Крупка, Шыпоўка, Тросліўка (Гіжэнка).

Водны рэжым Найбольшы ўзровень разводдзя звычайна ў пачатку красавіка, сярэдняя вышыня над межанным узроўнем ад 2,8 м у верхнім да 3,8 м у ніжнім цячэнні. Замярзае ў вярхоўі ў канцы лістапада, ніжэй — у 1-й дэкадзе снежня; крыгалом у канцы сакавіка — пачатку красавіка. Прымае сцёк з сеткі меліярацыйных каналаў. Улетку магчымы дажджавыя паводкі. У разводдзе затапляецца вадой на 10—40 сутак на глыбіню 0,4 м у верхнім цячэнні і 1,5— 2,5 метраў у ніжнім.

Ля вёскі Ляцягі Слаўгарадскага раёна на рацэ знаходзіцца гідралагічны пост рачны 1 разраду р. Проня—в. ЛяцягіПОСТАНОВЛЕНИЕ СОВЕТА МИНИСТРОВ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ 23 января 2007 г. № 75 .

Флора і фаўна 150px|right|thumb|Бог Прона 20 % водазбору пакрыты лесам.

З рыб водзяцца , , , , .

Карысныя выкапні Ля ракі вядомы залежы мелу. Каля вёскі Скварск знаходзяцца радовішчы тугаплаўкіх глін і будаўнічых пяскоўГород Чаусы и Чаусский район .

Гісторыя

Старажытныя часы

Пойма ракі Проня была абжытая людзьмі як мінімум з каменнага веку, аб чым сведчаць шматлікія гарадзішчы, размешчаныя па яе берагах.

Ля вёскі Радамля Чавускага раёна на адгор’ях правага берага Проні, знаходзіцца гарадзішча з двух умацаваных пляцовак. Паўночна-ўсходняя пляцоўка авальная ў плане, памерамі 30×45 м. З паўночнага боку захаваліся рэшткі некалі высокага вала. Паўночна-заходняя пляцоўка аддзеленая ад першай вузкай глыбокай лагчынай, з боку плато прасочваюцца рэшткі двух валоў і равоў. Памеры пляцоўкі 30×40 м. За валамі, паўночней гарадзішча, на плато, размяшчаўся неўмацаваны пасад-паселішча. Горад Радамля ўпершыню згадваецца ў летапісах у 1535 годзеГородища в бассейне реки Сож. Часть 2-я.

Ля вёскі Высокае Чавускага раёна, на мысе правага берага ракі Проні, авальнае гарадзішча, памерамі 42×26 м. Паселішча абаронена дугападобнымі валам вышынёй 4 метры і ровам. Культурны пласт змяшчае ляпную (I тыс. н.э.) і ганчарную старажытнарускую кераміку XI—XIII стагоддзяў.

На левым беразе Проні ля вёскі Сянькова знаходзіцца гарадзішча, на паўночны ўсход ад Слаўгарада — курганны магільнік, у 3,5 км — стаянка каменнага стагоддзя і паселішча эпохі Кіеўскай Русі, у 1 км на ўсход яшчэ шэраг стаянак каменнага стагоддзя, на правым беразе ў 2 км на поўнач ад вёскі Завад-Віравая курганны магільнікПроня .

У гарадскім парку Слаўгарада, на стромкім мысе правага берага ракі Сож, каля вусця ракі Проня, старажытнае гарадзішча на Замкавай гары, памерамі 40×90 м. Захаваліся сляды ўмацаванняў: вала і рва. Тут знаходзіўся старажытнарускі Прупой (Прапошаск), упершыню згаданы ў грамаце Расціслава Мсціславіча ў 1136 годзе. Па даных раскопак вал на селішчы ўзведзены ў XII стагоддзі. На поўнач ад гарадзішча прасочваюцца рэшткі неўмацаванага пасадуГородища в бассейне реки Сож .

Паўночная вайна 250px|thumb|left|250px|Бітва пры Лясной. Ж. М. Нацье, 1717.

У 1708 годзе падчас Паўночнай вайны ў данясенні камандуючага корпусам Пятру I называецца рака ПроняКнига памяти. Слаўгарадскі раён [Славгородский район] / Рэд.-склад.: П. С. Ерашэнка; Рэдкал.: Г. К. Кісялёў, В. В. Берастаў i інш.— Мінск: БЕЛТА, 1999.— 591 с.: іл.— 3500 экз. ISBN 985-6302-15-3:

28 верасня 1708 года ў раёне вёскі Лясной на ўчастку паміж Проняй і Сажом адбылася бітва пры Лясной, якую Пётр I называў «маці Палтаўскай бітвы»Проня течет из-за Горок… .

Вайна 1812 года Проню французскія войскі фарсіравалі двойчы — па дарозе на Маскву і назад. Пры адступленні фарсіраванне ракі адбылося ў раёне вёскі Галавічы Дрыбінскага раёна.

Вялікая Айчынная вайна

Да кастрычніка 1943 года Проня была акупіравана немцамі ўжо ў сярэдзіне ліпеня 1941 года. 18 ліпеня 1941 года стралковая рота 107-га палка загінула пры абароне аўтадарожнага моста праз раку Проню ў Слаўгарадзе (Прапойску)Мемориализация важнейших событий и увековечение памяти героев Великой Отечественной войны (1941—1945 гг.) на Могилевщине .

У Горацкім раёне, у вярхоўях Проні і Мярэі, 12—13 кастрычніка 1943 года адбылася Бітва пад Леніна — першы бой . На гэтым месцы пабудаваны мемарыял, а найблізкая вёска названа Касцюшкава.

Пасля кастрычніка 1943 года

thumb|250px|Пазіцыйныя баі ў раёне Проні ў кастрычніку 1943 года У 1943—44 гадах фронт стаяў на рацэ 9 месяцаў. Страты аднаго савецкага боку толькі на тэрыторыі Чавускага раёна склалі больш за 16 тысяч чалавек.

За час снежаньскіх баёў 1943 года на ўчастку Скварск—Прылёпаўка—Пуцькі 290-я і 385-я стралковыя дывізіі страцілі да 1500 салдат. Прыкладна столькі ж стратаў было з боку немцаў. У гісторыю Вялікай Айчыннай вайны гэты эпізод увайшоў пад назвай «Прылёпаўскі плацдарм»Прони кровавые берега .

У фарсіраванні Проні ўдзельнічалі 10-я армія, , , 15 стралковых злучэнняў і далучаныя да іх артылерыйскія, танкавыя, авіяцыйныя і сапёрныя часткі.

Экалогія У раёне горада Горкі ў раку часам зліваюцца неачышчаныя сцёкавыя воды з агульнагарадскіх ачышчальных збудаванняў, якія забруджваюць раку, што пацверджана задаволеным іскам Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь да камунальных службаў Горак па прычыне шкоды, нанесенай рыбным запасам ракі Проні ў 2005 годзеРЕШЕНИЕ Хозяйственного суда Могилевской области от 20.12.2005 . Вада ў раёне Горак бруднаярека Проня .

У 2011 годзе саўгас-камбінат «Горкі» забрудзіў раку Проню на працягу амаль 15 кіламетраўРыбалка в Беларуси: проблемы и надежды .

Населеныя пункты на рацэ

Гарады У месцы ўпадзення ў Проню ракі Парасіца знаходзіцца горад Горкі, у месцы зліяння Проні з рэкамі Быстрая і Гольша стаіць гарадскі пасёлак Дрыбін, ля вусця — горад Слаўгарад.

Іншыя населеныя пункты У Дубровенскім раёне: вёскі Ланенка, Лосеўка; у Горацкім раёне: вёскі Радзівонаўка, Сава, Сенькава, Азаравічы, Малая Каралёўка, Вялікая Каралёўка, Кузавіна, Старажоўка; у Дрыбінскім раёне: вёска Галавічы; у Чавускім раёне: вёскі Будзіна, Скварск, Прылёпаўка, Пуцькі, Старасёлы, Ключ, Загоранка, Высокае, Петухоўка, Дужаўка; у Слаўгарадскім раёне: вёска Новая Слабада.

Турызм Рака прыдатная для сплаву на байдарках. У наваколлях Проні знаходзіцца шэраг славутасцяў.

Славутасці У вёсцы Ланенцы Дубровенскага раёна захавалася Пакроўская царква, пабудаваная ў канцы XIX — пачатку XX стагоддзяЛаненка, церковь Покровская Путешествие в прошлое. Фоторассказ .

Ля вёсак Сянькова, Радамля і Высокае знаходзяцца стадаўнія гарадзішчы.

У вёсцы Будзіна пастаўлены помнік у гонар прарыву абароны часткамі Деревня Будино, памятник в честь прорыва обороны частями 49 армии .

У вёсках КузьмінічыЗахоронение в деревне Кузьминичи (Кузьминки, Кузьмичи) Чаусского района і ПетухоўкаЗахоронение в деревне Петуховка Чаусского района ёсць брацкія магілы савецкіх воінаў, а ў вёсцы ПрылёпаўкаИстория Чаусского района  — мемарыял часоў Вялікай Айчыннай вайны.

У вёсцы Петухоўка знаходзіцца помнік прыроды мясцовага значэння «Байкоўскія крыніцы»Экологический туризм: по криницам Чаусского района Фота ля крыніцы .

У Горках дзейнічае Батанічны сад Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі, які быў закладзены ў 1848 годзе па праекце А. Кампіёні. На сённяшні дзень гэты выбітны ландшафтны аб’ект налічвае больш за 1000 відаў і разнавіднасцей раслінАГРОЭКОЛОГИЧЕСКОЕ ОБРАЗОВАНИЕ В РЕСПУБЛИКЕ БЕЛАРУСЬ , яго дэндрарый у 1963 годзе быў абвешчаны Батанічным помнікам прыроды рэспубліканскага значэнняПутешествие по академии. Фильм 3: Ботанический сад . Цяпер на тэрыторыі Батанічнага саду расце каля 400 відаў і разнавіднасцей дрэў, кустоў, каля паўтысячы лекавых і іншых раслін. У аранжарэі растуць трапічныя і субтрапічныя віды раслін, якіх налічваецца больш за 300Белорусская государственная сельскохозяйственная академия .