Брый, Брыум (Bryum) — род лістасцябловых імхоў сямейства брыевых.
Апісанне
Дзярнінкі зялёныя, жоўтыя, бурыя, чырванаватыя, радзей серабрыстыя. Сцябло даўжынёй 0,5—25 см, прамастойнае, простае або галінастае, з рызоідамі. Лісце ад крутлавата-яйцападобнага і тупога да ланцэтаага і завостранага. Каробачка са спорамі ад шарападобнай да цыліндрычнай, на чырванаватай ножцы. Вечка пукатае, з бародаўхай.
Арэал і экалогія
Налічваецца больш за 800 відаў. Пашыраны па ўсім зямным шары. На Беларусі найбольш часта трапляюцца , , і ; вельмі рэдкі від — . Растуць на глебах, асакова-гіпнавых балотах, берагах рэк і ручаёў, збудаваннях, камянях і іншых субстратах, многія — піянеры глебавых агаленняў, ёсць віды-касмапаліты.
Вегетатыўнае размнажэнне вывадкавымі пупышкамі, ніткамі і інш.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Брыевыя (сямейства)