Сабо́р Свято́й Сафі́і — галоўны праваслаўны храм Вялікага Ноўгарада, створаны ў 1045—1050-х гадах. З’яўляецца найстаражытнейшым захаваным храмам на тэрыторыі Расіі, пабудаваным славянаміСтаражытнейшыя за Сафію толькі аланскія храмы Х ст., якія захаваліся ў пасёлку Ніжні Архыз Карачаева-Чаркесіі.
Гісторыя У 1046 годзе вялікі князь Яраслаў Мудры і княгіня Ірына (Інгегерда) накіраваліся ў Ноўгарад з Кіева да сына Уладзіміра на закладку ім Сафійскага сабора. Сабор быў закладзены на месцы Уладычнага двара і будаваўся прыкладна да 1050 года замест згарэлага перад гэтым 13-главага драўлянага храма 989 года, але не на тым жа месцы, а на поўнач ад яго. Асвечаны сабор быў па дадзеных розных летапісаў у 1050 ці 1052 годзе епіскапам Лукой.
У 1066 годзе, паводле Наўгародскага першага летапісу, полацкі князь Усяслаў Брачыславіч ажыццявіў паход на Вялікі Ноўгарад. Узяўшы горад, ён забраў у палон частку гараджан, а таксама зняў і вывез у Полацк званы з Наўгародскае СафііВъ лѣто 6574 (1066) // Новгородская первая летопись старшего извода.: «приде Всеславъ и възя Новъгород, съ женами и съ детми; и колоколы съима у святыя Софие»Новгородская первая летопись старшего и младшего изводов / под ред. А. Н. Насонова. — М., Л.: Изд-во АН СССР, 1950. — 268 с. У разуменні людзей Старажытнай Русі, дзе захоўвалася яшчэ шмат перажыткаў язычніцтва, багі ў знешніх і ўнутраных войнах аказвалі актыўную дапамогу і падтрымку сваім прыхільнікам. Таму ваюючыя бакі, каб спыніць актыўную дзейнасць багоў з варожага лагера, імкнуліся разбурыць алтары і святыні праціўнікаЮ. М. КЕЖА. САКРАЛІЗАЦЫЯ КНЯЖАЦКАЙ УЛАДЫ ВА ЎСХОДНЕСЛАВЯНСКІМ ГРАМАДСТВЕ . Лічыцца, што частка вывезеных скарбаў і царкоўнага начыння была выкарыстана пры аздабленні Сафійскага сабора ў Полацку.
Храм меў пяць нефаў і тры галерэі, у якіх размяшчалася некалькі дадатковых . Паўночная галерэя некалькі разоў перабудоўвалася.
Першапачаткова сцены храма не былі пабелены, за выключэннем крывалінейных у плане апсід і барабанаў, пакрытых слоем цамянкі. Унутраны бок сцен таксама быў аголены, тады як скляпенні з самага пачатку былі абмазаны цамянкай і пакрыты фрэскамі. Такое афармленне было выбрана пад уздзеяннем архітэктуры Канстанцінопаля, у якой мармуровая абліцоўка сцен спалучалася з мазаікамі на скляпеннях; аднак тут мармур быў заменены вапняком, а мазаіка — фрэскамі. Верагодна, ужо ў 1151 годзе сцены былі поўнасцю абмазаны цамянкай.
На заходнім партале ўстаноўлены бронзавыя Магдэбургскія дзверы ў раманскім стылі з вялікаю колькасцю гарэльефаў і скульптур.
Не пазней за XVIII стагоддзе дзеля умацавання сцен к паўднёваму і паўночнаму фасаду прыбудавалі па тры контрфорсы. Пры рэстаўрацыі 1893—1900 гадоў контрфорсы з паўднёвага фасада былі разабраны, і храму было вернута паскляпеннае пакрыццё. Рэстаўрацыю сабора ажыццяўляў архітэктар М. С. Курдзюкоў.
У 1922 годзе, у ходзе канфіскацыі царкоўных каштоўнасцей, сабор быў абрабаваны. У 1929 годзе яго закрылі і адкрылі ў ім антырэлігійны музейНовгородская София — антирелигиозный музей\С. М. Смирнов. Воспоминания о времени моей работы в Новгородском музее\\Новгородский исторический сборник, вып. 6(16), СПб., 1997 г. . У музеі былі прадстаўлены скарбы, якія захоўваліся ў рызніцы сабора, як прыклад «казачных багаццяў царквы». У час акупацыі Ноўгарада нямецка-фашысцкімі войскамі храм быў пашкоджаны і разрабаваны, пасля вайны — поўнасцю адноўлены і стаў аддзелам Наўгародскага музея-запаведніка. У 1991 яго перадалі Рускай праваслаўнай царкве, і 16 жніўня 1991 яго асабіста асвяціў патрыярх Алексій II. У 2005—2007 адбылася рэстаўрацыя купалаў сабора.
Архітэктурныя асаблівасці thumb|left|План сабора ў канцы XIX стагоддзя thumb|right|Сафійскі сабор з контрфорсамі (паўднёвы бок) да рэстаўрацыі 1893—1900 гг.|320px thumb|left|«Магдэбургскія дзверы» thumb|right|Фотаздымак 1900 года. Аўтар: AeJse Trasarebre|320px Сабор прадстаўляе сабою пяцінефны крыжова-купальны храм. Храмы падобнага тыпу будаваліся на Русі толькі ў XI стагоддзі, да іх, акрамя наўгародскае Сафіі, адносяцца: Сафійскія саборы ў Кіеве і Полацку, а таксама Кіеўская царква Ірыны і Георгія. У храма тры апсіды — цэнтральная пяцігранная, і бакавыя — акруглыя. З трох старон цэнтральны будынак акружаюць шырокія двухпавярховыя галерэі. Час стварэння галерэі і яе першапачатковы выгляд з’яўляюцца прадметам навуковых спрэчак, але, верагодна, яе зрабілі ўжо пры будаўніцтве храмаГ. М. Штендер. Первичный замысел и последующие изменения галерей и лестничной башни Новгородской Софии//Древнерусское искусство. Проблемы и атрибуции. М., «Наука», 1977, с. 30-54.
Сабор мае пяць галоў, шостая вянчае лесвічную вежу, размешчаную ў заходняй галерэі на поўдзень ад увахода. Макаўкі галоў выкананы ў форме старажытнарускіх шлемаў.
Асноўны аб’ём сабора (без галерэй) мае даўжыню 27 м і шырыню 24,8 м; разам з галерэямі даўжыня складае 34,5 м, шырыня 39,3 м. Вышыня ад узроўню старажытнай падлогі, якая знаходзіцца на 2 метры ніжэй за сучасную, да вяршыні крыжа цэнтральнага купала — 38 м. Сцены храма маюць таўшчыню 1,2 м і складзены з вапняку розных адценняў. Камяні не апрацаваныя (падчасаны толькі той бок, што выходзіць на паверхню сцен), змацаваны вапнавым растворам з прымессю тоўчанай цэглы (т. зв. цамянка). Аркі, арачныя перамычкі і скляпенні выкладзены з цэглы. У галоўнай апсідзе і ў парусах пад сярэднім барабанам унутраныя сцены запоўнены галаснікамі — керамічнымі сасудамі акруглае формыАрхитектура Софии . У некаторых месцах праз адтуліны галаснікі маюць выхад ва унутраную прастору, дзякуючы чаму, нягледзячы на значны аб’ём будынка, рэха ў ім адсутнічае. Акрамя таго, прымяненне ў кладцы пустацелых і адначасова акруглых форм значна знізіла нагрузку барабана на падпружныя аркі.
Інтэр’ер блізкі да кіеўскага храма, хоць прапорцыі выцягнутых па вертыкалі арак і вузкіх вертыкальных кампартыментаў паміж слупамі прыкметна адрозніваюцца. Дзякуючы гэтаму, інтэр’ер мае іншы характар. Некаторыя дэталі былі спрошчаны: трайныя аркады былі заменены двухпралётнымі (пазней іх ніжнія ярусы былі заменены шырокімі аркамі).
Роспісы і іконы Сафійскага сабора thumb|150px|Старажытная фрэска ў барабане храма Упершыню сабор быў распісаны ў 1109 годзе, але ад гэтага роспісу засталіся толькі фрагменты фрэсак цэнтральнага купала з фігурамі прарокаў і архангелаў, у цэнтры паміж якімі да Вялікай Айчыннай вайны размяшчаўся страчаны ад пападання снарада абраз Хрыста Пантакратара. Акрамя таго, у Марцір’еўскай паперці захавалася старажытная насценная выява роўнаапостальных Канстанціна і Алены. Ёсць версія, што гэта выява павінна была стаць асноваю для мазаікі, бо яна выканана моцна разбаўленымі фарбамі. Асноўны захаваны роспіс храма адносіцца да канца XIX стагоддзя.
У саборы тры іканастасы. З іх найбольш вядомы галоўны (іконы XV—XVI стагоддзяў, святочны рад ікон XIV стагоддзя захоўваецца ў экспазіцыі музея) і Калядны (XVI стагоддзе, асобныя іконы — XIX стагоддзе, ікона «Спас на прастоле» XIV стагоддзя). Сярод ікон асабліва вылучаюцца: Ікона Божай Маці «Знаменне» Яўфімій Вялікі, Антоній Вялікі, Сава Асвячоны Сафія, Прамудрасць Божая (XV стагоддзе). Знаходзіцца ў цэнтральным іканастасе. Вылучаецца глыбокім сімвалізмам нават у параўнанні з іконамі такога ж тыпу. Напрыклад, Прамудрасць у наўгародскай версіі мае чырвоны колер, абазначаючы Хрыстову ахвяру. Ціхвінская ікона Багародзіцы (XVI век). Знаходзіцца ў Калядным іканастасе. Гэта ікона знаходзілася з наўгародцамі падчас заключэння Сталбоўскага міру. Рыза на іконе зроблена па заказу царэўны Соф’і.
Мошчы У саборы пастаянна знаходзяцца астанкі шасці святых: княгіні Ірыны, яе сына Уладзіміра, князёў Мсціслава і Фёдара, епіскапа Мікіты і архіепіскапа Іаана. Царкоўнае меркаванне аб прыналежнасці астанкаў не адпавядае гістарычнай рэчаіснасціЯнин В. Л. Некрополь Новгородского Софийского собора. Церковная традиция и историческая критика. М.: «Наука», 1988. Таксама ў саборы можна бачыць надмагільныя помнікі архірэяў XVIII—XIX стагоддзяў.
Магдэбургскія дзверы
Ма́гдэбургскія, ці іначай Корсунскія вароты — назва бронзавых дзвярэй першапачаткова прыдзела Раства Багародзіцы Сафійскага сабора ў Вялікім Ноўгарадзе; затым гэтыя дзверы, адрэстаўраваныя майстрам Аўрамам, былі перанесены ў заходні партал сабора. На працягу некалькіх стагоддзяў вароты служылі ўрачыстым уваходам у сабор. У цяперашні час яны адкрываюцца толькі ў святы, калі богаслужэнне вядзе архіепіскап Наўгародскі і Старарускі.
Крыж галоўнага купала і легенда аб голубе 220px|thumb|Фрагмент барабана цэнтральнага купала са страчанымі фрэскамі На крыжы цэнтральнага купала знаходзіцца свінцовая фігура голуба — сімвала Святога Духа. Па легендзе, калі ў 1570 годзе Іван Грозны жорстка расправіўся з жыхарамі Ноўгарада, на крыж Сафіі прысеў адпачыць голуб. Убачыўшы адтуль страшнае пабоішча, голуб акамянеў ад жаху. Пасля Багародзіца адкрыла аднаму з манахаў, што гэты голуб пасланы ў суцяшэнне гораду — і пакуль ён не зляціць з крыжа, горад будзе пад яго аховаю.
5 ліпеня 1942 года, у час артабстрэлу савецкімі войскамі нямецкай камендатуры, якая размяшчалася ў Крамлі (па звестках разведкі, у гэты дзень павінна было з’ехацца ўсё вышэйшае франтавое камандаванне нямецкіх войск), была страчана выява Спаса Уседзяржыцеля (роспіс 1109 года) у цэнтральным купале сабора, былі пашкоджаны фрэскі ў барабане, месцамі былі прабіты скляпенні і сцяна. Па сведчанню В. С. ПанамароваПономарёв В. В. Судьбы монументальных памятников Великого Новгорода. Великий Новгород, 2006. С. 309, які да лета 1942 года знаходзіўся ў Ноўгарадзе, агонь быў накіраваны ледзь не па самым саборы, чыя залатая макаўка служыла добрым прыцэльным арыенцірам.
У час абстрэлу было выпушчана 80 снарадаў, 5 з якіх трапілі па саборы. Пасля гэтага, па загаду нямецкага камандавання, згодна з даўно ўжо распрацаваным планам, з Ноўгарада ў Пскоў, Рыгу і Германію было вывезена мноства твораў мастацтва, сярод якіх былі таксама каштоўнасці з Сафійскага сабора: іканастасы, мазаічныя пліты і інш.
Галоўны крыж сабора, які павіс на ланцугах, па загаду нямецкага каменданта горада знялі. Залатую абшыўку пашкоджанага купала нямецкія салдаты пусцілі на сувеніры (табакеркі, посуд і пад.). У Ноўгарадзе ў той час размяшчаўся інжынерны корпус іспанскай «Блакітнай дывізіі», якая ваявала на баку фашысцкай Германіі. Крыж у якасці трафея яны вывезлі ў Іспанію. У 2002 годзе па запросу губернатара Наўгародскае вобласці да пасольства Іспаніі ў Расіі было высветлена, што крыж знаходзіцца ў капліцы музея Ваенна-інжынернай акадэміі Іспаніі ў Мадрыдзе. Настаяцель кафедральнага Сафійскага сабора, архіепіскап Наўгародскі і Старарускі Леў, атрымаўшы звесткі аб месцазнаходжанні купальнага Сафійскага крыжа, пры сустрэчы з прэзідэнтам Расіі У. У. Пуціным запытаўся пра магчымасць вяртання крыжа ў Ноўгарад. У выніку перагавораў расійскага прэзідэнта і караля Іспаніі іспанскі бок прыняў рашэнне перадаць крыж Сафійскага сабора Расіі.
16 лістапада 2004 года ў Храме Хрыста Збавіцеля ён быў вернуты Патрыярху Маскоўскаму і ўсяе Русі Алексію II міністрам абароны Іспаніі і цяпер размешчаны ўнутры Сафійскага сабора. Па заказу Наўгародскай адміністрацыі была зроблена дакладная копія знойдзенага ў Іспаніі крыжа. Яна перададзена іспанскаму боку замест арыгінальнага. Крыж жа, што цяпер знаходзіцца на цэнтральным купале, зроблены ў 2006 годзе і ўстаноўлены 24 студзеня 2007 года.
Іншыя выдатнасці right|240px|thumb|Сафійскі сабор на 5-рублёвай купюры Расіі thumb|right|240px|Манета з серыі «Старажытныя гарады Расіі» — Вялікі Ноўгарад. У цэнтры дыска — выява Сафійскага сабора Аляксееўскі крыж, пастаўлены архіепіскапам Алексіем у памяць палеглых у Кулікоўскай бітве. Царскае малітоўнае месца, устаноўленае па загаду Івана Грознага. Наўгародскія майстры рабілі яго на працягу двух гадоў. Панікадзіла галоўнага купала, нямецкай работы, падорана Барысам Гадуновым.
Гл. таксама Сафійскі сабор, Канстанцінопаль Сафійскі сабор, Полацк Сафійскі сабор, Кіеў
Літаратура Брунов Н., Травин. Н. Собор Софии в Новгороде//Сообщения института Истории и Теории архитектуры. Вып. 7, 1947, Стр. 1-41