Эдмо́н Прыва́ (, ,  — , Ролле) — франкамоўны швейцарскі эсперантыст, гісторык, прафесар Універсітэта Жэневы, пісьменнік (паэт і драматург), журналіст. Першы гісторык эсперанта-руха.

Біяграфія Вывучыўшы эсперанта ва ўзросце 14 год, Эдмон Прыва ўжо ў наступным 1904 годзе суместна з Гектарам Ходлерам, будучым заснавальнікам UEA, арганізаваў выданне часопіса «Малады эсперантыст» (Juna esperantisto).

У 1905 годзе ён пешшу дайшоў да Булонь-сюр-Мэр, дзе прыняў удзел у 1-ым Сусветным кангрэсе эсперантыстаў.

Прыва неаднаразова падарожнічаў, з мэтай прапаганды эсперанта: у 1907—1908 ён наведаў Амерыку, Англію і Францыю; у 1912 годзе — Расію і краіны Цэнтральнай Еўропы.

Сведчаннем яго актыўнай эсперанта-дзейнасці служаць тыя факты, што ён быў прадстаўніком эсперанта ў Лізе Нацый, з’яўляўся прэзідэнтам UEA, арганізоўваў міжнародныя канферэнцыі і радыёперадачы на эсперанта. Акрамя эсперанта-руха, Прыва прыймаў удзел і ў грамадскім жыцці сваёй краіны, а таксама вёў педагагічную дзейнасць, з’яўляўся аўтарам шэрага падручнікаў.

Памёр Эдмон Прыва ў 1962 годзе.

Выбраныя творы

Карл (Karlo, 1909) — падручнік у выглядзе дыдактычнага рамана. Перавыдаваўся 18 разоў. У цішыні (Tra l' silento, 1912) — зборнік вершаў. Гіневра (Ginevra, 1913) — драма ў вершах, заснаваная на старажытнай кельтскай легендзе. Гісторыя эсперанта (Historio de la lingvo Esperanto, першы том — 1912, другі — 1927) Жыццё Заменгофа (Vivo de Zamenhof, 1920) Выказванне пачуццяў у эсперанта (Esprimo de sentoj en Esperanto, 1931) Адносіны паміж народамі (Interpopola konduto, 1934) Прыключэнні піянера (Aventuroj de pioniro, 1963) — кніга, у якой апісаны погляды Прыва на жыццё, яго сустрэчы са шматлікімі выдаючыміся асобамі свайго часу. Жыццё Гандзі (Vivo de Gandi, 1967)

Літаратура Королевич А. И. Э. Прива — первый историк эсперанто-движения // Книга об эсперанто. — Киев: Наукова думка, 1989. 1989. — 256 с. — ISBN 5-12-000985-9.

Спасылкі Дзянісаў В.  Эдмон Прыва // Газета «Канкорда», № 32 (1996 г.)

Катэгорыя:Эсперантысты Катэгорыя:Эсперантамоўныя драматургі