Юрай Мігаш (; , ) — чэхаславацкі і славацкі дыпламат, колішні пасол Славакіі ў Венгрыі.
Біяграфія У 1976—1983 навучаўся ў Маскоўскім дзяржаўным інстытуце міжнародных адносін (МГИМО). У 1985 атрымаў доктарскую ступень на факультэце права Браціслаўскага ўніверсітэта імя Коменскага. У 1997 наведваў курсы для дыпламатаў у Вестмінстэрскім універсітэце ў Лондане.
У 1981 пачаў працу ў Міністэрстве замежных спраў Чэхаславакіі. У 1983—1988 — аташэ і трэці сакратар пасольства Чэхаславакіі ў Берліне, пазней у Міністэрстве замежных спраў узначаліў аддзел Цэнтральнай Еўропы. Пасля падзення камунізму цягам года працаваў другім сакратаром у пасольстве Чэхаславакіі ў Польшчы, пасля першым сакратаром у Швецыі, дзе знаходзіўся да абвяшчэння незалежнасці Славакіі. У 1994 у Польшчы стаў павераным у справах. У 1994—1995 — галава аддзелу суседніх дзяржаў і краін CEFTA. У 1998 стаў на чале славацкай місіі ў АБСЕ. У 2005—2009 — пасол Славакіі ў Венгрыі.
Брат Іозефа Мігаша, колішняга спікера парламента Славакіі (1998—2002)Veľvyslancom SR v Maďarsku bude zrejme diplomat Juraj Migaš, sme.sk z 16 lipca 2004 .
Спасылкі Рэзюмэ на старонцы osobnosti.sk
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Нарадзіліся 13 чэрвеня Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1957 годзе Катэгорыя:Нарадзіліся ў Прэшаве Катэгорыя:Паслы Славакіі ў Венгрыі Катэгорыя:Дыпламаты Славакіі Катэгорыя:Выпускнікі Універсітэта Коменскага