Са́арынен () — фінскае прозвішча.
Вядомыя носьбіты: Аарнэ Саарынен (1913—2004) — старшыня Камуністычнай партыі Фінляндыі ў 1966—1982 гадах. Айна-Кайса Саарынен (нар. 1979) — фінская лыжніца, 4-кратная чэмпіёнка свету. Арна Саарынен (1884—1970) — фінскі гімнаст, бронзавы прызёр летніх Алімпійскіх гульняў 1908 года. Велі Саарынен (1902—1969) — фінскі лыжнік, алімпійскі чэмпіён, трохкратны чэмпіён свету. Эліэль Саарынен (1873—1950) — фінска-амерыканскі архітэктар і дызайнер. Ээра Саарынен (1910—1961) — амерыканскі архітэктар і дызайнер; сын Эліэля Саарынена. Янэ Саарынен (нар. 1977) — фінскі футбаліст.