Карл-Аўгуст Фагерхольм (, , Сьюінціа — , Хельсінкі, Фінляндыя) — фінскі дзяржаўны і палітычны дзеяч.

Нарадзіўся ў шведскай сям’і. У 1930 годзе Фагерхольм быў абраны ў парламент Фінляндыі. З 1934 ён выконваў функцыі старшыні шведскага рабочага саюза Сацыял-дэмакратычнай партыі Фінляндыі (СДПФ). У 1937—1944 гг. працаваў міністрам сацыяльных спраў.

У 1945—1947, 1950—1956, 1957, 1958—1961 гг. і 1965 г. быў спікерам парламента Фінляндыі.

Тройчы узначальваў урад Фінляндыі ў 1948—1950, 1956—1957 і 1958—1959 гадах. Выступаў за скасаванне Савецка-фінскага дагавора аб дружбе (1948), і за ўступленне Фінляндыі ў НАТА.

У 1956 балатаваўся на пасаду прэзідэнта Фінляндыі, але прайграў Урха Кеканену, набраўшы 149 галасоў членаў калегіі выбаршчыкаў супраць 151. У 1958—1959 гадах працаваў міністрам замежных спраў.

Катэгорыя:Кандыдаты ў прэзідэнты Фінляндыі Катэгорыя:Міністры замежных спраў Фінляндыі Катэгорыя:Прэм’ер-міністры Фінляндыі Катэгорыя:Сацыял-дэмакраты Фінляндыі Катэгорыя:Спікеры Эдускунты