Ір’ё Сакары Ір’ё-Коскінен (, Васа — , Хельсінкі) — фінскі гісторык, пісьменнік і палітычны дзеяч.
У 1863-82 прафесар Хельсінкскага ўніверсітэта. У 1869-73 апублікаваў «Гісторыю народа Фінляндыі», у якой першым з гісторыкаў зрабіў спробу прадставіць гісторыю Фінляндыі як адзіны працэс. У 1872-82, 1885-91 член фінскага сейма; быў адным з лідараў фенаманаў. У 1882-99 уваходзіў у склад сената Вялікага Княства Фінляндскага. У канцы 80-х гг. з’явіўся адным з заснавальнікаў партыі старафінаў.
Катэгорыя:Пісьменнікі Фінляндыі Катэгорыя:Гісторыкі Фінляндыі Катэгорыя:Палітыкі Фінляндыі Катэгорыя:Фенаманы Катэгорыя:Старафіны