Фінляндская Дэмакратычная Рэспубліка () — марыянеткавая дзяржава, якая існавала падчас Зімняй вайны 1939—1940 на акупаванай савецкімі войскамі тэрыторыі Карэльскага перашыйка. Планавалася, што ФДР зойме ўсю тэрыторыю Фінляндыі.
Паводле ТАСС, рэспубліка была абвешчана 1 снежня 1939 у горадзе Тэрыёкі, першым з захопленых чырвонаармейцамі, ад імя Народнага Урада, што склаўся з фінскіх камуністаў, якія бяглі ў Савецкі Саюз пасля грамадзянскай вайны на чале з Ота Куўсіненам.Дэкларацыя Фінскага Народнага Урада Урад Куўсінена не быў прызнаны нікім, акрамя сацыялістычных краін: СССР, Манголіі і Тувы. Таксама падтрымку ФДР выказалі некаторыя дзеячы левага руху ў свеце: Джавахарлал Неру, Джон Стэйнбек і Джордж Бернард Шоу — і нямецкія СМІ (згодна з падзелам сфер уплыву паводле пакта Молатава — Рыбентропа). Сацыялістычная Фінляндыя не была падтрымана і фінскімі рабочымі.
Ужо 2 снежня Куўсінен і старшыня СНК СССР Молатаў падпісалі Дагавор аб узаемадапамозе і дружбе ФДР і СССР, які задавальняў усе ранейшыя тэрытарыяльныя патрабаванні Савецкага Саюза: Карэльскі перашыек, продаж астравоў у Фінскім заліве, арэнда Ханка — у абмен на перадачу Фінляндыі часткі Савецкай Карэліі і кампенсацыю грашыма. У Лізе Нацый прадстаўнікі СССР аб'явілі, што стары фінскі ўрад пакінуў краіну і адзіным легітымным органам, з якім будуць весціся перамовы, з'яўляецца Тэрыёкскі ўрад.
Аднак з-за няўдалага для СССР ходу вайны ФДР не стала сапраўднай уладай у краіне. Савецка-фінскі мірны дагавор 12 сакавіка 1940 увогуле не прадугледжваў яе захаванне. У той жа дзень анексаваныя ў Фінляндыі тэрыторыі былі аб'яднаны з Карэльскай АССР у Карэла-Фінскую ССР, а 29 сакавіка Вячаслаў Молатаў абвясціў канчатковы роспуск урада Куўсінена. Сам былы прэм'ер-міністр ФДР заняў пасаду фармальнага кіраўніка, старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета новай Карэла-Фінскай Рэспублікі, на якой заставаўся да ліквідацыі КФССР ў 1956.
Тэрыёкскі ўрад Старшыня Народнага Урада Ота Куўсінен Намеснік Старшыні Народнага Урада Маўрыц Розэнберг Міністр замежных спраў Ота Куўсінен Міністр абароны Аксел Анціла Міністр унутраных спраў Туўрэ Лехен Міністр земляробства Армас Эйкня Міністр асветы Інкерн Лехтынен Міністр фінансаў Маўрыц Розэнберг Міністр па справах Карэліі Паава Проканен
Гл. таксама
Фінляндская Сацыялістычная Рабочая Рэспубліка — незалежная сацыялістычная рэспубліка, якая існавала ў 1918. Адным з яе заснавальнікаў таксама быў Ота Куўсінен.
Катэгорыя:Сацыялістычныя краіны Катэгорыя:Гісторыя Фінляндыі Катэгорыя:Марыянеткавыя дзяржавы Другой сусветнай вайны Катэгорыя:Савецка-фінляндская вайна (1939—1940)