Юха Піетары «Ханес» Колехмайнен (; — ) — фінскі спартсмен, адзін з наймацнейшых стаераў у гісторыі спорту, шматразовы чэмпіён Алімпійскіх гульняў у бегу на доўгія дыстанцыі.
Ён лічыцца першым з пакалення вялікіх фінскіх спартсменаў, якіх часта называюць «Лятучыя фіны», напрыклад, Паава Нурмі, Міка Хакінен, Кімі Райканен, Маці Нюкянен.
Спартыўная біяграфія Колехмайнен пачынаў сваю спартыўную кар’еру з лыж, якімі займаліся тры яго браты. Па прыкладзе свайго старэйшага брата пачаў займацца лёгкай атлетыкай. Спачатку Ханес Колехмайнен паспрабаваў свае сілы ў марафонскім бегу. Калі яму было 18 гадоў, ён упершыню прыняў удзел у буйных спаборніцтвах у Выбарзе. Да фінішу марафонскага забегу Ханес прыйшоў трэцім, адстаўшы ад старэйшага брата.
Крыху пазней, на іншых спаборніцтвах у Хельсінкі, Ханес скончыў марафонскую дыстанцыю ўжо другім, зноў-такі прапусціўшы наперад іншага свайго брата. У 20 гадоў ён прымаў удзел у буйных спаборніцтвах у Пецярбургу, але на іншых дыстанцыях . Тут Ханес стаў пераможцам у забегу на 1500 і 5000 метраў, заваяваўшы залатыя медалі. З тых часоў ён лічыўся адным з лепшых стаераў Еўропы.
Старэйшы брат Ханеса Тату Колехмайнен (1885—1967) таксама быў бягуном і разам з братам удзельнічаў у Алімпійскіх гульнях 1912 і 1920 гадоў, але не дамогся асаблівых поспехаў.
Спасылкі
Ханес Колехмайнен на Алімпійскіх гульнях
Катэгорыя:Бегуны на доўгія дыстанцыі Фінляндыі Катэгорыя:Марафонцы Фінляндыі Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны ад Фінляндыі Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны па лёгкай атлетыцы Катэгорыя:Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1912 года Катэгорыя:Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1920 года Катэгорыя:Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 1912 года Катэгорыя:Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 1912 года Катэгорыя:Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 1920 года Катэгорыя:Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 1924 года Катэгорыя:Трэнеры па лёгкай атлетыцы Катэгорыя:Трэнеры Фінляндыі