Ла́хты (, ) — горад і камуна ў Фінляндыі, адміністрацыйны цэнтр правінцыі Пяят-Хямэ губерні Паўднёвая Фінляндыя. Размяшчаецца на беразе заліва ў паўднёвай частцы возера Весіярві, якое ўваходзіць у сістэму азёр Пяянэ. Насельніцтва горада — 102 000 чалавек (2011).
Назва Лахты у перакладзе з фінскага азначае «заліў».
Гісторыя
Упершыню Лахты згадваецца ў дакументах 1445 года, як вёска воласці Холала. Размяшчалася на гандлёвым шляху таго часу — Верхняй выбаргскай дарозе ()Ylinen Viipurintie , якая злучала Хяменліну і Выбарг. У пазямельнай кнізе Хямэ ад 1558 года згадваецца, што ў вёсцы Лахты 24 хаты.
Статус горада Лахты атрымаў у 1905 годзе, калі ў горадзе было меней за тры тысячы жыхароў.
Геаграфія
Насельніцтва Горад знаходзіцца на восьмым месцы па колькасці насельніцтва ў Фінляндыі.Luettelo Suomen kunnista väkiluvun mukaan Рост насельніцтва Лахты, 1906—2008ГодНасельніцтваГодНасельніцтва19062779196579 829|19105996197088 39319154974197594 86219205212198094 76719258315198594 447193010 083199093 151193521 167199595 119194024 757200096 921194533 725200598 349195043 571200698 413195548 112200799 236196065 2102008100 095
Прамысловасць і эканоміка Прамысловасць: дрэваапрацоўчая, тэкстыльная, абутковая, шкляная, харчовая. Акрамя таго, у горадзе Лахты знаходзіцца завод зварачнага абсталявання, якое выпускаецца пад сусветна вядомай маркай Kemppi. Дзейнічае завод канцэрна Pilkington.
Культура У Лахты штогод праходзяць міжнародныя фестывалі арганнай і джазавай музыкі, выстаўкі плакатаў, семінары паэтаў і пісьменнікаў. У ліпені ўжо на працягу некалькіх гадоў праходзіць гарадскі фестываль «Ночы Лахты» (Lahden Yöt).
З 2003 года ў горадзе праходзіць фестываль хіп-хоп- і рэгі- музыкі Summer Up, які збірае некалькі дзясяткаў тысяч наведвальнікаў.
Шырока вядомы, у тым ліку і за мяжой, гарадскі аркестр «Сімфонія Лахты» пад кіраўніцтвам дырыжора Осма Вянскя.
Sibeliustalo У Лахты размешчаны самая буйная ў Паўночнай Еўропе канцэртная зала і кангрэс-хол з дрэва — Зала Сібеліуса (, арх. Райма Расанен). Там рэгулярна іграе гарадскі сімфанічны аркестр Лахты (). У кастрычніку 2006 года там прайшоў нефармальны саміт Расія-ЕСНефармальны саміт Расія-ЕС, NEWSru.com, 20 кастрычніка 2006 г..
Музеі thumb|Лыжны музей. Гарадскі гістарычны музей (). Мастацкі музей Лахты (). Сумесна з ім працуе Музей плаката (), дзе раз у два гады праходзіць Міжнароднае біенале плаката. Лыжны музей (). Музей радыё і тэлебачання (). Музеі ваеннай музыкі і ваеннай медыцыны.
Спорт left|150px thumb|Лыжныя трампліны ў спартыўным цэнтры Лахты Лахты вядомы ў міжнародным маштабе сваім чэмпіянатам свету па лыжным спорце «Салпаўселян кісат» (, ), які праводзіцца пачынаючы з 1923 года, а з 1926 стаў міжнародным. Спаборніцтвы праводзяцца напачатку сакавікаSalpausselan kisat .
Горад тройчы падаваў заяўку (разам са шведскім Орэ) на арганізацыю Зімовых Алімпійскіх гульняў 1964Olympic Committee — Innsbruck 1964, 1968Olympic Committee — Grenoble 1968 і 1972Olympic Committee — Sapporo 1972 гадоў, аднак саступіў Інсбруку, Грэноблю і Сапара адпаведна.International olympic committee — Vote history
Спартыўны цэнтр размешчаны недалёка ад цэнтра горада. Тут пабудаваны стадыёны, басейны і комплекс Трампліны Салпаўселькі () з трох лыжных трамплінаў, які стаў, пасля шматлікіх міжнародных спаборніцтваў, сімвалам горада. У Лахты неаднаразова праходзілі міжнародныя чэмпіянаты па біятлону і лыжнаму спорту.
thumb|Балід водна-маторнай «F1» на возеры Весіярві, 7 чэрвеня 2008 У чэрвені 2009 года ў Лахты на возеры Весіярві прайшоў этап «Формулы-1» на вадзеF1 BOAT GRAND PRIX 2009 LAHTI .
У наваколлях горада маюцца таксама чатыры пляцоўкі для гульні ў гольф.
Транспарт thumb У цэнтры горада знаходзіцца чыгуначны вакзал. Цягнікі ходзяць у трох кірунках: Хельсінкі праз Кераву, Рыіхімякі, Коўвала. Таксама на станцыі Лахты спыняюцца цягнікі «Allegro» і «Леў Талстой».
Чыгуначная лінія-выпрастанне () Лахты—Керава працягласцю 75 км была адкрыта 1 верасня 2006 года (рух пачаўся з 3 верасня).Цягнікі ў Фінляндыю пойдуць хутчэй Гэта сучасная двухшляховая лінія з трыма станцыямі.
Сувязь Радыёвяшчанне У горадзе знаходзіцца радыёстанцыя Voima, якая вяшчае на ўсю правінцыю Пяят-Хямэ. (Пяят-Хямэ — 98,6 МГц, Кюменлаакса — 91,0 МГц, Заходняе Хямэ (Іта-Хямэ) — 94,9 МГц)Radio Voimaa Päijät Hämeessä! Вядомыя ўраджэнцы і жыхары Яры Пуйканен, фінскі скакун з трампліна Гарады-пабрацімыГарады-пабрацімы Лахты Акюрэйры, Ісландыя Дэян, Кітай Гарміш-Партэнкірхен, Германія Калуга, Расія Нарва, Эстонія Печ, Венгрыя Ранерс, Данія Зуль, Германія Вестэрас, Швецыя Запарожжа, Украіна Олесун, Нарвегія графства Вустэршыр, Англія
Спасылкі Lahti.fi — Афіцыйны сайт , , , ,
Катэгорыя:Гарады Фінляндыі