Віталь Віктаравіч Пяскоў () (, Масква — , там жа) — савецкі і расійскі мастак-карыкатурыст. На думку часопіса «Лица», лепшы мастак Расіі ў намінацыі «Карыкатурыст». Акрамя карыкатуры, займаўся ілюстрацыяй і мультыплікацыяйРоссийская анимация в буквах и фигурах | Персоналии | Песков Виталий Викторович .
Біяграфія
Маці — Аляксандра Мікалаеўна Пяскова (1919—1991); бацька — Віктар Дзмітрыевіч Пяскоў, ваенны, служыў разам з , выкладаў у Ваеннай акадэміі, паводле афіцыйнай версіі, застрэліўся падчас перамены паміж заняткамі ў ваеннай акадэміі неўзабаве пасля нараджэння сына.
Сям'я: грамадзянская жонка Ірына Яфімаўна Коршыкава (трымальнік аўтарскіх правоў па даверанасці мастака) і яе сын (1983—2006, пакончыў з сабой), літаратурны перакладчык і музычны крытык, спецыяліст па класічнай оперы.
Сын Пётр ад вельмі кароткага першага шлюбу, з бацькам практычна адносін не падтрымліваў, пазнаёміўся з ім толькі за чатыры гады да смерці мастака.
Віталь Пяскоў хлопчыкам быў залічаны ў Сувораўскае вучылішча, але сышоў адтуль, не скончыўшы, бо ваеннай кар'ерай не зацікавіўся. Заўсёды хацеў быць толькі мастаком.
Творчасць
Першая карыкатура апублікаваная ў маскоўскім часопісе «» у 1967 годзе. Рэдактар часопіса параіў публікавацца яшчэ ў іншых рэдакцыях і даў тэлефоны і адрасы, у тым ліку аддзела гумару «Клуб 12 крэслаў» у «», які толькі што тады адкрыўся. Малады Віталь (23 гады) прыйшоў туды, паказаў свае малюнкі і застаўся назаўжды. Яго тут жа прынялі на працу і ён стаў адным са знакамітай «цудоўнай чацвёркі» карыкатурыстаў «ЛГ», якая адкрыла новы сучасны выгляд карыкатуры (яшчэ , Уладзімір Іваноў, Ігар Макараў). Да гэтага карыкатура служыла толькі сатырычнай зброяй улады. Упершыню савецкая карыкатура ператварылася ў від мастацтва.
Працаваў таксама ў мультыплікацыі мастаком і рэжысёрам. Самы папулярны яго м/ф парадыйны «», 1980 год, дзе ён выступіў мастаком і рэжысёрам-пастаноўшчыкам (сумесна з ).
Неаднаразова запрашаўся ў папулярную тэлеперадачу «КВЗ» у якасці члена журы. Працаваў таксама яшчэ ў шматлікіх тэлевізійных праектах: «», «» і іншых. Віталя пастаянна запрашалі ў розныя тэлевізійныя , дзе выказвалі свае меркаванні па розных тэмах самыя вядомыя людзі.
Пасмяротныя выстаўкі і кніга
Пры яго жыцці не было ні адной яго персанальнай выстаўкі або персанальнага выдання (выходзілі толькі зборнікі або ілюстрацыі да гумарыстычных кніг, напрыклад, Обухов Е., Песков В. Волки почетные. Клуб 12 стульев представляет. М. Вече. 2002 г. 304 с.).
Злачынства і незаконныя выданні На наступны дзень пасля скону мастака з кватэры былі скрадзеныя ўсе грошы, уся маёмасць і малюнкіинтервью .
Малюнкі аб’явіліся хутка. З 12 па 25 красавіка 2002 года, праз месяц пасля смерці мастака ў маскоўскім клубе «Муха» праходзіла персанальная выстаўка 300 арыгінальных малюнкаў «Віталь Пяскоў: той самы і іншы», падрыхтаваная пры ўдзеле Гл. таксама «Коммерсантъ» ад 12 кастрычніка 2002; «Российская газета» ад 15 кастрычніка 2002 года; «Независимая газета» ад 18 кастрычніка 2002 і інш.. Арганізатары абвясцілі, што гэта ўсё малюнкі, якія «ў іх атрымалася знайсці» (інтэрв’ю з Л. Цішковым ў «Российской газете» ад 15 красавіка 2002 года) у кватэры мастака на наступны дзень пасля яго скону. Гэтыя ж малюнкі паслужылі асновай для арганізацыі яшчэ некалькіх вернісажаў у Маскве, выданняў і публікацый. Самая вядомая кніга, якая цалкам складаецца з выкрадзеных малюнкаў, — «Чалавек у квадраце», выпушчаная пры ўдзеле таго ж Л. Цішкова ў 2004 як адказ на выпуск сайта, зробленага сям’ёй мастака. Яшчэ да гэтага выдання, у 2000 г., выйшла кніга памяці мастака Алега Цеслера з той жа назвай (не блытаць з вядомым малюнкам Леанарда Да ВінчыЧто значит картинка Леонардо Да Винчи — человек в квадрате и в кругу), у якасці галоўнага рэдактара выступіў Л. Цішкоў«Человек в квадрате». «Чалавек у квадраце» называлася серыя філасофскіх коміксаў А. Цеслера: намаляваны чалавечак спрабаваў вырвацца з квадрата, у які быў змешчаны, але бакі квадрата не пускалі яго, тады ён ўцякаў ўнутр квадрата, становячыся ўсё менш, пакуль не знікаў цалкам. Назва да кнігі А. Теслера выглядала цалкам пераканаўчайКлассик российской карикатуры — Олег Теслер .
У суправаджальным лісце да архіва (апублікаваны ў рускамоўнай прэсе розных краін) удакладняецца, што ў гэтым жа сайце праз два гады сталі тэрмінова фарматаваць малюнкі з архіву В. Пяскова, прычым праца рабілася гэтак хутка, што назву новай кнігі забыліся памяняць, новая кніга выйшла з той жа назвайhttp://www.alib.ru/bs.php4?uid=5278ab08e811f2f10ff44dd2018a673b67d Alib.ru Виталий Песков. Человек в квадрате. Сатира и юмор. Больш за тое, кніга цалкам легальна прадавалася ў Маскве, а «Літаратурная газета» паведаміла, што ў яе выданні прынялі ўдзел многія вядомыя дзеячы культуры Расіі і нават назвала іх імёны«Литературная газета», 2004, выпуск № 30 (28 июля).
Арганізатарам быў прад’яўлены шэраг крымінальных абвінавачванняў і парушэнне аўтарскіх правоў, але акрамя закрыцця галерэі «Муха» някіх наступстваў не адбылося.
Сямейны архіў мастака
Сям'я мастака засталася на становішчы бамжоў, пазбаўленых усяго: акрамя мноства малюнкаў, жылля і ўсяго, што знаходзілася там, накопленых грошай на новую кватэру, толькі што пабудаванай дачы, машыны, адзення, усіх бытавых прадметаў. Яны вырашылі пакінуць краіну.
Сям'і дапамагалі чужыя людзі: збіралі грошы, адзенне, сотні суайчыннікаў з усяго свету, з розных краін, дапамаглі ў кампутарнай апрацоўцы малюнкаў, якія засталіся, і выданні кнігіПомощь в издании книги. Удава мастака, у якой захаваўся другі (няпоўны) архіў мужа (больш за 3 тысячы малюнкаў), сумесна з сябрамі, у прыватнасці , правяла некалькі выставак карыкатуры Віталя Пяскова — у тым ліку ў Нью-Ёрку на дзве вялікія персанальныя выстаўкі ў 2004 і 2005 гг., і выдала кнігу ўспамінаў «Виталию от Ирины. Памяти художника Виталия Пескова», куды ўвайшло 2.224 малюнка (скарочаны варыянт кнігі ў 850 малюнках быў змешчаны на сайце), інтэрнэт-выданне дапоўнена аўтарам-складальнікамИнтернет-издание дополнено автором-составителем . Малюнкі, якія не ўвайшлі ў кнігу, таксама выкладзены ў фармаце кнігі ў інтэрнэцеЭнциклопедии карикатуры , такім чынам іх таксама могуць бачыць чытачы.
Спасылкі
Интернет-книга «ВИТАЛИЮ ОТ ИРИНЫ». Памяти художника Виталия Пескова . 850 рисунков; Кніга «Виталию от Ирины» Видеоролик рисунков № 1: https://www.youtube.com/watch?v=TQGlmjfU90w Видеоролик рисунков № 2: https://www.youtube.com/watch?v=iAnGmZgDbTc Новостное сообщение ; Большая энциклопедия карикатуры — страницы с рисунками, не поместившимися в книгу ; TVkultura.З@грузка. 30 мая 2006 «Новая газета» от 08.06.2007 «„Виталию от Ирины. Памяти художника Виталия Пескова“ Вдова художника издаст его первую книгу», автор Наталия Савоськина ; «Новая газета» от 15.02.2008 № 06 «Виталий Песков. Наследие», авторы Майя Басс и Юрий Борин ; Информация о книге ; «Е-слово» от № 27 (300), 2006 г. «ЭЙ, ВЫ! НЕБО! СНИМИТЕ ШЛЯПУ!», автор М.Шкляревская-Кручкова ; «Культура» от 14 января 1997 г. № 51 (7111) «Виталий Песков: Я вижу то, что не видят другие», автор Ольга Игнатюк; «Русский базар» от 4 февраля 2004 № 46(656) «Душа рисунка или рисунок души Виталия Пескова»; «Еврейский мир», статьи и интервью ; «Вестник» ; Новости «Русского переплета» за 20.11.2007; Вышла книга рисунков Виталия Пескова; Книга рисунков Виталия Пескова ; http://forum.artnow.ru/showthread.php?t=197 ; http://forum.artnow.ru/showthread.php?t=742&page=17; http://www.ng.ru/fakty/2002-04-18/11_man.html; Информация о выставке, без авторства; Выставка 12 апреля 2002 Выставка 12 апреля 2002, новостное сообщение
Катэгорыя:Постаці Масквы Катэгорыя:Мастакі-карыкатурысты Расіі Катэгорыя:Гумарысты СССР Катэгорыя:Гумарысты Расіі Катэгорыя:Мультыплікатары СССР Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Залаты Астап» Катэгорыя:Мастакі Расіі Катэгорыя:Мастакі СССР