Сяа Гадун (, нар. , , Кітай) — кітайскі прафесійны гулец у снукер. Фіналіст рэйтынгавых Шанхай Мастэрс 2013 года і Shoot-Out 2017 года.

Стаў прафесіяналам ў 2007 годзе, выйграўшы чэмпіянат Азіі па снукеры сярод гульцоў ва ўзросце да 21 года, але не змог замацавацца ў мэйн-туры па выніках першага сезона, вярнуўшыся туды зноў у 2009 годзе. У сезоне 2013/2014 ён выйшаў у свой першы рэйтынгавы фінал на Шанхай Мастэрс, а таксама ўпершыню увайшоў у топ-32 сусветнага рэйтынгу. У 2017 годзе выйшаў у фінал аднафрэймавага спаборніцтва Shoot-Out, якое стала рэйтынгавым турнірам.

За сваю кар'еру зрабіў больш за 100 соценных серый і зарабіў больш за 350,000 фунтаў стэрлінгаў прызавых грошай.

Фіналы турніраў

Рэйтынгавыя турніры: 2 (2 паразы)

Легенда Чэмпіянат свету (0:0) Чэмпіянат Вялікабрытаніі (0:0) Іншыя (0:2)

№ВынікГодТурнірАпанент у фіналеЛік1Параза2013 Шанхай Мастэрс 6:102Параза2017 Shoot-Out 19:67Усе матчы на Shoot-Out складаліся з аднаго фрэйма. У графе пазначаны лік у фрэйме.

Прафесійныя снукерныя турніры: 3 (3 паразы)

Легенда Рэйтынгавыя турніры (0:2) Нізкарэйтынгавыя турніры (0:0) Нярэйтынгавыя турніры (0:0) Турніры з альтэрнатыўным фарматам (0:1)

ВынікДатаТурнірАпанент у фіналеЛікПараза1 Shoot-Out, Блэкпул, Англія 48:54Параза2 Шанхай Мастэрс, Шанхай, Кітай 6:10Параза3 Shoot-Out, Уотфард, Англія 19:67

Крыніцы

Спасылкі

Профіль на World Snooker Статыстыка Сяа Гадуна на CueTracker.net

Катэгорыя:Снукерысты Кітая