Shoot-Out 2013 (таксама вядомы як Betfair Shoot-Out 2013 — ад назвы спонсара) — прафесійны запрашальны турнір па снукеры, які праходзіў з 25 па 27 студзеня 2013 года на цыркавой арэне ў Блэкпульскай вежы, у Блэкпуле, Англія. Турнір стаў чацвёртым розыгрышам Shoot-Out, які быў заснаваны ў 1990 годзе і адноўлены ў 2011 годзе. Упершыню турнір Shoot-Out спансавала кампанія Betfair. Прызавы фонд турніру склаў £130,000, з якіх £32,000 атрымаў пераможца.
Леташні пераможца турніру Бары Хокінс саступіў на стадыі чвэрцьфіналу шатландцу Стывену Магуайру з лікам 38:58. Чэмпіёнам стаў Марцін Гоўлд, які адолеў Роры МакЛаўда (49:45), Марка Джойса (61:1), Найджэла Бонда (88:24), Эндру Хігінсана (45:28), Майкла Холта (77:6) і паўночнаірландца Марка Алена ў фінальным паядынку з лікам 104:0. Такім чынам, Гоўлд выйграў свой трэці прафесійны тытул, уключаючы турнір Power Snooker 2011, які таксама праходзіў у альтэрнатыўным фармаце. Адзіны соценны брэйк на турніры аформіў Марк Сэлбі — 125 ачкоў.
Прызавыя грошы
У 2013 годзе спонсарам турніру Shoot-Out стала кампанія Betfair. Яна забяспечыла традыцыйны прызавы фонд турніру, які склаў £130,000, з якіх £32,000 атрымаў пераможца.
ДасягненнеПрызавыяАгульны прызавы фонд£130,000Пераможца£32,000Фіналіст£16,000Паўфіналісты£8,000Чвэрцьфіналісты£4,0001/8 фіналу£2,0001/16 фіналу£1,0001/32 фіналу£500Вышэйшы брэйк£2,000
Удзельнікі
На турніры Shoot-Out 2013 прынялі ўдзел 64 снукерысты, якія займалі найвышэйшыя пазіцыі ў рэйтынгу і прынялі запрашэнне на ўдзел. Тры снукерысты з топ-16 не прынялі ўдзел у турніры: Джад Трамп (2), Ніл Робертсан (5) і Стывен Лі (11).
Шасцёра гульцоў удзельнічалі на Shoot-Out у чацвёрты раз, г.зн. да гэтага гулялі ва ўсіх розыгрышах турніру, уключаючы 1990 год: Кен Доэрці (24), Найджэл Бонд (39), Стыў Дэвіс (44), Алан Мак-Манус (48), Бары Пінчэс (54) і Род Лоўлер (57). Джымі Уайт (47) таксама быў уключаны ў сетку Shoot-Out 1990, але зняўся з турніру, не згуляўшы там ні аднаго матча.
Дэбютантамі Shoot-Out у 2013 годзе сталі дзесяць гульцоў: Дэвід Гілберт (43), Юй Дэлу (50), Адам Дафі (55), Цаа Юйпэн (58), Адыт'я Мехта (59), Курт Мэфлін (60), Цянь Пэнфэй (61), Пол Дэвісан (62), Робі Уільямс (63) і Цепчая Ун-Нух (64).
Сярод удзельнікаў розыгрышу 2013 года да гэтага на турніры Shoot-Out перамагалі Найджэл Бонд у 2011 годзе і Бары Хокінс у 2012 годзе.
Самым узроставым удзельнікам Shoot-Out 2013 года стаў 55-гадовы Стыў Дэвіс. Джымі Уайту падчас турніру было 50 гадоў, а Найджэлу Бонду — 47. Самым маладым удзельнікам Shoot-Out 2013 стаў 21-гадовы Майкл Уайт. Джэку Лісоўскі і Энтані Мак-Гілу таксама было па 21 году, а Цаа Юйпэну і Лю Чуану — па 22.
Ніжэй прадстаўлена табліца, якая дэманструе статыстыку выступленняў удзельнікаў спаборніцтва на ўсіх папярэдніх турнірах Shoot-Out.
Леташні пераможцаЧэмпіён светуДэбютант турніру
Гулец Дэбют Найлепшы вынік Лічацца без уліку бонусных прызавых за найлепшы брэйк турніру 1 1 Марк Сэлбі 19.06.1983 2011 1/8 фіналу (2011) 2 5 3 2 60% 0 3000 2 3 Джон Хігінс 18.05.1975 2011 1/16 фіналу (2011, 2012) 2 4 2 2 50% 0 2000 3 4 Шон Мёрфі 10.08.1982 2011 1/32 фіналу (2011, 2012) 2 2 0 2 0% 0 1000 4 7 Марк Уільямс 21.03.1975 2011 1/16 фіналу (2012) 2 3 1 2 33,3% 0 1500 5 6 Стывен Магуайр 13.03.1981 2011 1/8 фіналу (2012) 2 4 2 2 50% 0 2500 6 9 Марк Ален 22.02.1986 2011 1/8 фіналу (2012) 2 4 2 2 50% 0 2500 7 10 Сцюарт Бінэм 21.05.1976 2011 1/8 фіналу (2011) 2 5 3 2 60% 0 3000 8 8 Дзін Цзюньхуэй 01.04.1987 2011 1/32 фіналу (2011, 2012) 2 2 0 2 0% 0 1000 9 13 Рыкі Уолдэн 11.11.1982 2011 1/16 фіналу (2012) 2 3 1 2 33,3% 0 1500 10 12 Грэм Дот 12.05.1977 2011 Фінал (2012) 2 8 6 2 75% 0 17000 11 15 Мэцью Стывенс 11.09.1977 2011 1/16 фіналу (2012) 2 3 1 2 33,3% 0 1500 12 14 Алістэр Картэр 25.07.1979 2011 1/16 фіналу (2011) 2 3 1 2 33,3% 0 1500 13 17 Бары Хокінс 23.04.1979 2011 Перамога (2012) 2 7 6 1 85,7% 0 32500 14 16 Марк Дэвіс 12.08.1972 2011 1/4 фіналу (2012) 2 6 4 2 66,7% 0 5000 15 18 Джо Пэры 13.08.1974 2011 1/16 фіналу (2011) 2 3 1 2 33,3% 0 1500 16 19 Мартын Гоўлд 14.09.1981 2011 1/4 фіналу (2012) 2 5 3 2 60% 1 4500 17 24 Пітэр Эбдан 27.08.1970 2011 1/32 фіналу (2011, 2012) 2 2 0 2 0% 0 1000 18 22 Раян Дэй 23.03.1980 2011 1/8 фіналу (2011, 2012) 2 6 4 2 66,7% 0 4000 19 27 Маркус Кэмбэл 22.09.1972 2011 1/2 фіналу (2011) 2 7 5 2 71,4% 0 9000 20 21 Дамінік Дэйл 29.12.1971 2011 1/4 фіналу (2012) 2 6 4 2 66,7% 0 5000 21 29 Эндру Хігінсан 13.12.1977 2011 1/16 фіналу (2011) 2 3 1 2 33,3% 0 1500 22 26 Том Форд 17.08.1983 2011 1/2 фіналу (2012) 2 7 5 2 71,4% 0 9000 23 25 Роберт Мілкінс 06.03.1976 2011 Фінал (2011) 2 9 7 2 77,8% 0 18000 24 31 Кен Доэрці 17.09.1969 1990 1/8 фіналу (1990, 2011) 3 9 6 3 66,7% 0 3750 25 28 Майкл Холт 07.08.1978 2011 1/32 фіналу (2011, 2012) 2 2 0 2 0% 0 1000 26 32 Джэймі Коўп 12.09.1985 2011 1/32 фіналу (2011, 2012) 2 2 0 2 0% 0 1000 27 30 Марк Кінг 28.03.1974 2011 1/4 фіналу (2011) 2 5 3 2 60% 1 4500 28 33 Фергал О'Браен 08.03.1972 2011 1/8 фіналу (2011) 2 5 3 2 60% 0 3000 29 34 Джэймі Бёрнэт 16.09.1975 2011 1/32 фіналу (2011, 2012) 2 2 0 2 0% 0 1000 30 38 Джэймі Джонс 14.02.1988 2012 1/8 фіналу (2012) 1 3 2 1 66,7% 0 2000 31 37 Энтані Хэмілтан 29.06.1971 2011 1/8 фіналу (2011) 2 5 3 2 60% 0 3000 32 36 Лян Вэньбо 05.03.1987 2012 1/8 фіналу (2012) 1 3 2 1 66,7% 0 2000 33 41 Майкл Уайт 05.07.1991 2012 1/32 фіналу (2012) 1 1 0 1 0% 0 500 34 35 Бэн Вуластан 14.05.1987 2012 1/32 фіналу (2012) 1 1 0 1 0% 0 500 35 48 Роры Мак-Лаўд 26.03.1971 2011 1/8 фіналу (2011) 2 4 2 2 50% 0 2500 36 42 Сяа Гадун 10.02.1989 2012 1/32 фіналу (2012) 1 1 0 1 0% 0 500 37 43 Джэк Лісоўскі 25.06.1991 2012 1/32 фіналу (2012) 1 1 0 1 0% 0 500 38 46 Мэцью Сэлт 07.03.1985 2011 1/16 фіналу (2012) 2 3 1 2 33,3% 0 1500 39 45 Найджэл Бонд 15.11.1965 1990 Перамога (2011) 3 10 8 2 80% 0 33000 40 44 Дэйв Харальд 09.12.1966 2011 1/2 фіналу (2012) 2 6 4 2 66,7% 0 8500 41 53 Лю Чуан 06.06.1990 2012 1/32 фіналу (2012) 1 1 0 1 0% 0 500 42 54 Джэрард Грын 12.11.1973 2011 1/8 фіналу (2012) 2 4 2 2 50% 0 2500 43 49 Дэвід Гілберт 12.06.1981 2013 — 0 0 0 0 — — — 44 47 Стыў Дэвіс 22.08.1957 1990 1/16 фіналу (2011) 3 5 2 3 40% 0 1750 45 51 Марк Джойс 11.08.1983 2012 1/32 фіналу (2012) 1 1 0 1 0% 0 500 46 48 Джымі Робертсан 03.05.1986 2011 1/32 фіналу (2011, 2012) 2 2 0 2 0% 0 1000 47 57 Джымі Уайт 02.05.1962 2011 1/32 фіналу (2011, 2012) 2 2 0 2 0% 0 1000 48 55 Алан Мак-Манус 21.01.1971 1990 1/2 фіналу (1990) 3 8 5 3 62,5% 0 3500 49 50 Энтані Мак-Гіл 05.02.1991 2011 1/32 фіналу (2011, 2012) 2 2 0 2 0% 0 1000 50 51 Юй Дэлу 11.10.1987 2013 — 0 0 0 0 — — — 51 56 Альфрэд Бёрдэн 14.12.1976 2011 1/16 фіналу (2011, 2012) 2 4 2 2 50% 1 2000 52 58 Пітэр Лайнс 11.12.1969 2011 1/8 фіналу (2011) 2 4 2 2 50% 0 2500 53 60 Майк Дан 20.11.1971 2011 1/4 фіналу (2011) 2 6 4 2 66,7% 0 5000 54 61 Бары Пінчэс 13.07.1970 1990 1/4 фіналу (2012) 3 6 3 3 50% 0 4500 55 62 Адам Дафі 30.03.1989 2013 — 0 0 0 0 — — — 56 63 Эндзі Хікс 10.08.1973 2011 1/32 фіналу (2011, 2012) 2 2 0 2 0% 0 1000 57 65 Род Лоўлер 27.07.1971 1990 1/16 фіналу (2011) 3 5 2 3 40% 0 1750 58 66 Цаа Юйпэн 27.10.1990 2013 — 0 0 0 0 — — — 59 72 Адыт'я Мехта 31.10.1985 2013 — 0 0 0 0 — — — 60 69 Курт Мэфлін 08.08.1983 2013 — 0 0 0 0 — — — 61 68 Цянь Пэнфэй 16.08.1987 2013 — 0 0 0 0 — — — 62 74 Пол Дэвісан 01.10.1971 2013 — 0 0 0 0 — — — 63 77 Робі Уільямс 28.12.1986 2013 — 0 0 0 0 — — — 64 71 Цепчая Ун-Нух 18.04.1985 2013 — 0 0 0 0 — — —
Ход турніру
Лёсаванне першага раўнда было праведзена 9 лістапада 2012 года і транслявалася ў прамым эфіры на радыё Talksport. Лёсаванне кожнага наступнага этапу, уключаючы паўфінальны, адбывалася на самой арэне.
Першы раўнд (1/32 фіналу)
Першы гулец Лік Другі гулец Першы гулец Лік Другі гулец Стыў Дэвіс (44) 42:45 Бары Хокінс (13) Марк Сэлбі (1) 125:0 Кен Доэрці (24) Марк Уільямс (4) 73:0 Майк Дан (53) Найджэл Бонд (39) 44:40 Цаа Юйпэн (58) Том Форд (22) 11:63 Марк Ален (6) Дзін Цзюньхуэй (8) 1:115 Робі Уільямс (63) Сцюарт Бінэм (7) 8:84 Энтані Хэмілтан (31) Марк Дэвіс (14) 52:29 Юй Дэлу (50) Джо Пэры (15) 17:64 Майкл Уайт (33) Лян Вэньбо (32) 32:47 Стывен Магуайр (5) Маркус Кэмбэл (19) 63:1 Мэцью Стывенс (11) Адыт'я Мехта (59) 46:51 Марк Джойс (45) Грэм Дот (10) 17:58 Мэцью Сэлт (38) Цянь Пэнфэй (61) 61:65 Джымі Робертсан (46) Адам Дафі (55) 35:61 Джэк Лісоўскі (37) Пітэр Лайнс (52) 96:1 Джон Хігінс (2) Дэвід Гілберт (43) 43:48 Рыкі Уолдэн (9) Курт Мэфлін (60) 71:14 Джэймі Коўп (26) Джэймі Джонс (30) 67:9 Марк Кінг (27) Мартын Гоўлд (16) 49:45 Роры Мак-Лаўд (35) Пітэр Эбдан (17) 6:31 Дамінік Дэйл (20) Шон Мёрфі (3) 29:64 Лю Чуан (41) Роберт Мілкінс (23) 43:30 Алістэр Картэр (12) Дэйв Харальд (40) 67:0 Род Лоўлер (57) Джэймі Бёрнэт (29) 10:54 Майкл Холт (25) Джэрард Грын (42) 80:42 Альфрэд Бёрдэн (51) Джымі Уайт (47) 36:69 Цепчая Ун-Нух (64) Эндзі Хікс (56) 40:52 Эндру Хігінсан (21) Пол Дэвісан (62) 14:50 Бэн Вуластан (34) Энтані Мак-Гіл (49) 101:11 Бары Пінчэс (54) Алан Мак-Манус (48) 61:13 Фергал О'Браен (28) Сяа Гадун (36) 0:62 Раян Дэй (18)
Другі раўнд (1/16 фіналу)
Першы гулец Лік Другі гулец Першы гулец Лік Другі гулец Майкл Холт (25) 40:31 Раян Дэй (18) Найджэл Бонд (39) 67:33 Марк Сэлбі (1) Энтані Хэмілтан (31) 8:67 Джымі Робертсан (46) Бары Хокінс (13) 73:1 Энтані Мак-Гіл (49) Марк Уільямс (4) 45:37 Джэймі Джонс (30) Дэйв Харальд (40) 61:36 Джэрард Грын (42) Джэк Лісоўскі (37) 48:41 Робі Уільямс (63) Алан Мак-Манус (48) 41:42 Цепчая Ун-Нух (64) Марк Дэвіс (14) 16:57 Курт Мэфлін (60) Маркус Кэмбэл (19) 17:61 Дамінік Дэйл (20) Лю Чуан (41) 58:18 Рыкі Уолдэн (9) Роберт Мілкінс (23) 29:45 Эндру Хігінсан (21) Марк Джойс (45) 1:61 Мартын Гоўлд (16) Бэн Вуластан (34) 33:82 Майкл Уайт (33) Марк Ален (6) 65:8 Пітэр Лайнс (52) Стывен Магуайр (5) 59:30 Мэцью Сэлт (38)
Трэці раўнд (1/8 фіналу)
Першы гулец Лік Другі гулец Першы гулец Лік Другі гулец Марк Ален (6) 92:15 Дамінік Дэйл (20) Найджэл Бонд (39) 24:88 Мартын Гоўлд (16) Курт Мэфлін (60) 71:20 Цепчая Ун-Нух (64) Джымі Робертсан (46) 8:106 Марк Уільямс (4) Джэк Лісоўскі (37) 7:69 Майкл Холт (25) Бары Хокінс (13) 43:39 Майкл Уайт (33) Эндру Хігінсан (21) 60:15 Лю Чуан (41) Дэйв Харальд (40) 1:32 Стывен Магуайр (5)
Чвэрцьфіналы
Першы гулец Лік Другі гулец Эндру Хігінсан (21) 28:45 Мартын Гоўлд (16) Бары Хокінс (13) 38:58 Стывен Магуайр (5) Марк Ален (6) 62:13 Курт Мэфлін (60) Марк Уільямс (4) 28:36 Майкл Холт (25)
Паўфіналы
Першы гулец Лік Другі гулец Стывен Магуайр (5) 53:60 Марк Ален (6) Майкл Холт (25) 6:77 Мартын Гоўлд (16)
Фінал
Фінал: Рэферы: Колін Хамфрыс.Цыркавая арэна ў Блэкпульскай вежы, Блэкпул, Англія, 27 студзеня 2013. Марк Ален (6) 0:104 Мартын Гоўлд (16)
9 Сусветны рэйтынг 19 3 Перамогі на прафесійных турнірах 2 1 Рэйтынгавыя турніры 0 Статыстыка выступленняў на Shoot-Out 0 Колькасць тытулаў 0 3 Колькасць удзелаў 3 9 Колькасць згуляных матчаў 10 7 Колькасць выйграных матчаў 8 0 Колькасць соценных серый 1 Статыстыка асабістых сустрэч 3 (0) Лік асабістых сустрэч (Shoot-Out) 2 (0) 22 (0) Лік па фрэймах (Shoot-Out) 14 (0) 0 (0) Лік па фіналах (Shoot-Out) 0 (0)
ТурнірСтадыяЛік Championship League 2013 Група 4 - 1/2 фіналу Марк Ален3:0 Мартын Гоўлд Championship League 2013 Група 4 - ГР Марк Ален3:0 Мартын Гоўлд PTC 2012/2013 – Этап 2 1/8 фіналу Марк Ален 3:4 Мартын Гоўлд PTC 2011/2012 – Этап 12 1/4 фіналу Марк Ален 3:4 Мартын ГоўлдЧэмпіянат свету 2009 1/16 фіналу Марк Ален10:6 Мартын Гоўлд 0 58 0 Соценныя серыі 0 0 Серыі 50+ 1
Соценныя серыі
Гулец Усе соценныя серыі Марк Сэлбі 1 125Увогуле 1 Вышэйшы брэйк: 125 (Марк Сэлбі)
Спасылкі
Shoot-Out 2013 на Snooker.org Статыстыка Shoot-Out 2013 на CueTracker.net Фатаздымкі World Snooker з Shoot-Out 2013 на Facebook
Катэгорыя:Shoot-Out (снукер) Катэгорыя:2013 год у снукеры Катэгорыя:Спорт у Англіі ў 2013 годзе Катэгорыя:Снукерны сезон 2012/2013 Катэгорыя:Снукерныя турніры ў Англіі Катэгорыя:2013 год у Блэкпуле Катэгорыя:Студзень 2013 года