Малдаўская Дэмакраты́чная Рэспу́бліка () — рэспубліка, абвешчаная па Лютаўскай рэвалюцыі на тэрыторыі Бесарабскай губерні Расіі. Паслядоўна абвешчана спачатку як аўтаномія ў складзе федэратыўнай Расіі (15 снежня 1917 года), потым — як незалежная рэспубліка (24 студзеня 1918 года). Увайшла ў склад Румыніі 27 сакавіка гэтага ж года і канчаткова ліквідавана ўказам румынскага караля Фердынанда І 10 снежня 1918 года.

Утварэнне ў першыя гады свайго існавання кантралявала толькі частку сваёй тэрыторыі. Акерманскі павет на поўдні кантраляваўся бальшавікамі і Адэскай Савецкай Рэспублікай, на тэрыторыі МДР вяліся баі між сіламі іншых дзяржаў: румынскай арміяй, бальшавікамі і войскамі Украіны. У выніку гэтага Сфатул Цэрый, вярхоўны орган у кіраванні краінай, прагаласаваў за ўвод румынскіх войскаў у краіну, з-за чаго МДР поўнасцю апынулася пад кантролем Румыніі. Пасля гэтых падзей Сфатул Цэрый сваёй большасцю прагаласаваў за ўваходжанне ў склад Румыніі.

Гісторыя thumb|right|250px|Дэкларацыя пра абвяшчэнне Малдаўскай Дэмакратычнай Рэспублікі. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі па ўсёй Бесарабіі актывізавалася дзейнасць Саветаў, значную колькасць месцаў у якіх займалі бальшавікі. Разам з гэтым, губернатар Бесарабіі сышоў у адстаўку і перадаў свае паўнамоцтвы Канстанціну Мімі, які заняў пасаду камісара Часовага ўрада Бесарабіі. Ягоным намеснікам стаў Уладзімір Крыстэ.

З узнікненнем Саветаў рэзалюцыя пра прызнанне савецкай улады спачатку была прынятая ў Бендэрах на сумежным паседжанні эсэраў, сацыял-дэмакратаў і прафхаўрусаў гораду, якое адбылося 28 кастрычніка 1917 года, 22 лістапада савецкую ўладу прызнаў Кішынёўскі савет. У Ціраспалі былі прадпрыняты спробы пераўтварэння саветаў у органы ўлады. Побач з гэтымі падзеямі мясцовы сялянскі кангрэс, які адбыўся ў кастрычніку 1917 года, прагаласаваў за зацвярджэнне на пасадзе камісара Іёна Інкулеца, якога з мэтай авалодання сітуацыяй паслаў Аляксандр Керанскі. Аднак Інкулец сутыкнуўся з апазіцыяй у асобе арыстакратыі, таму ён быў вымушаны стаць намеснікам Уладзіміра Крыстэ. Аднак прызнанне Саветаў у рэгіёне, а таксама беспарадкі ў вясковай мясцовасці і курс Цэнтральнай Рады Украіны на атрыманне незалежнасці прымусілі Сфатул Цэрый 15 снежня 1917 года прыняць дэкларацыю, у якой абвяшчалася ўтварэнне Малдаўскай Дэмакратычнай Рэспублікі як аўтаномнай часткі федэратыўнай Расіі.

Па абвяшчэнні рэспублікі Крыстэ сышоў у адстаўку і перадаў свае паўнамоцтвы ІнкулецуIon Nistor, ст. 279. Тым часам у Сфатул Цэрый ішлі дэбаты з прычын назвы рэспублікі, у прыватнасці, адным з варыянтаў была назва «Бесарабская рэспубліка». Тым не менш, на думку Ерхана назва рэспублікі мусіла засноўвацца на назве колькасна пераважнага народа, з-за чаго галоўным пунктам гледжання стала назва на аснове этноніму.

Дэкларацыя пра ўтварэнне МДР прадугледжвала ахову дэмакратычных правоў і свабод, перадачу зямлі сялянам без выкупу, васьмігадзінны працоўны дзень, кантроль над вытворчасцю і спажываннем, забеспячэнне насельніцтва таварамі першай неабходнасці і харчаваннем, павелічэнне заробнай платы, утварэнне нацыянальнай арміі, роўныя правы для ўсіх нацыянальнасцей і г.д. У сваёй сутнасці гэтая дэкларацыя паўтарала дэкларацыю пра стварэнне самога Сфатул Цэрый.

Дэпутаты Сфатул Цэрый праінфармавалі афіцыйнай тэлеграмай урад у Петраградзе. Рэспубліка была прызнана Петраградскім Саветам і Саветам Народных Камісараў. Кішынёўскі савет эсэраў і сацыял-дэмакратаў гарантаваў падтрымку ў ажыццяўленні дэкрэтаў пра мір, зямлю і працоўны кантроль.

Малдаване левабярэжжа Днястра (Прыднястроўе) таксама бралі актыўны палітычны ўдзел у стварэнні рэспублікі. У гэтым рэгіёне іх дзеля ў пачатку ХХ ст. складала каля 50% ад насельніцтва, і гэтая тэрыторыя мела намер далучэння да МДР. Па абвяшчэнні МДР адбыўся з'езд салдат левага берагу Днястра, на якім абмяркоўвалася мажлівае далучэнне рэгіёна да МДР. У наступным часе ў Грыгарыёпалі і Ціраспалі адбыліся яшчэ некалькі малдоўскіх з'ездаў, на якіх прысутнічалі прадстаўнікі Сфатул Цэрый. На з'ездах былі прыняты рашэнні пра культурнае і палітычнае адзінства Бесарабіі і Прыднястроўя і, адпаведна, пашырэнне МДР за кошт тэрыторыі гэтага рэгіёна, аднак гэта так і не было рэалізавана ў сувязі з цяжкай палітычнай сітуацыяй.

Палітыка 7 снежня 1917 года быў арганізаваны ўрад рэспублікі, вядомы як Рада Генеральных Дырэктараў (то бок, міністраў). Ён складаўся з дзевяці членаў на чале з Ерханам, які займаў яшчэ і пасаду міністра селськай гаспадаркі. Былі прызначаныя камісары ў паветах, ставіліся спробы стварэння арміі, ствараліся камітэты па выпрацоўцы законаў. Тым не менш, Сфатул Цэрый не меў дастатковых адміністрацыйных і фінансавых магчымасцей для падтрымкі грамадскага ладу ў рэспубліцы.

Тым часам адбывалася павелічэнне ўплыву Саветаў. Ствараліся атрады Чырвонай гвардыі, вызваляліся палітычныя вязні, здзяйсняўся кантроль на коштамі, канфіскоўваліся тавары ў спекулянтаў. Сітуацыю ў вёсках кантралявалі сялянскія камітэты, якія не дапускалі прадстаўнікоў Рады Генеральных Дырэктараў і захаплялі абшарніцкія землі; асабліва ўскладнялі абстаноўку прысутнасць частак расійскай арміі, якая на той момант у большасці сваёй распалася. Салдаты малдоўскай арміі адмаўляліся прыціскаць аграрны рух.

Пасля стварэння МДР у Бесарабіі ўсталявалася шматуладдзе. Розныя рэгіёны арыентаваліся на розныя ўрады і арганізацыі, прызнаваючы Расійскую Рэспубліку, Савецкую Расію, МДР, УНР, Адэскую Савецкую Рэспубліку, Бесарабскую ССР; у асобных рэгіёнах Бесарабіі і Буджаку ўлада адсутнічала.

На кіраванне паўднёвым усходам прэтэндаваў г.зв. Румчарад — Цэнтральны выканаўчы камітэт Саветаў Румынскага фронту, Чарнаморскага флоту і Адэсы. У выканаўчым камітэце арганізацыі прысутнічалі бальшавікі і левыя эсэры. Румчарад таксама кантраляваў усе рэвалюцыйна накіраваныя войскі рэгіёна, што ўскладняла становішча ў Малдове. Расійскія войскі Румынскага фронту перайшлі на бок УНР, камандаванне гэтых войскаў спрабавала выкараніць усе праявы бальшавізму ў сваіх шэрагах. Румчарад спрабаваў супрацьдзейнічаць гэтым сілам, у выніку чаго на тэрыторыі рэспублікі склалася супрацьстаянне дзвюх сіл, не зацікаўленых у існаванні МДР.

Гэтыя ўмовы падштурхнулі Сфатул Цэрый пачаць перамовы з Румыніяй пра ўвод войскаў гэтай краіны ў Малдову. Звесткі пра факт гэтых перамоў трапілі ў прэсу, што выклікала масавыя пратэсты насельніцтва. Не чакаючы заканчэння перамоў, два палкі румынскай арміі 7 снежня 1917 года, з нагоды закупкі харчу, перайшлі Прут, занялі мястэчка Леова і некалькі памежных сёлаў. Бальшавікі кішынёўскага гарнізону здолелі выставіць заслон румынскім войскам, салдаты рэвалюцыйных поглядаў узялі пад кантроль памежную станцыю Унгень.

Пасля гэтых падзей 20 снежня ў Кішынёве і іншых гарадох былі распаўсюджаныя праклямацыі супраць Сфатул Цэрый, у якіх ён абвінавачваўся ў перадачы Бесарабіі Румыніі. Урад МДР адрынаў гэтыя заявы. 21 снежня ў газеце «Бессарабская жизнь» была апублікавана інфармацыя, што сёлы Пагэнешць, Сарат Рэзэшць і Вайнешць быццам бы аточаныя румынскай арміяй, якая страляе па насельніцтве. Рэзалюцыі супраць уводу румынскіх войскаў таксама апублікавалі сялянскія з'езды Хоцінскага і Бельцкага паветаў, другі з'езд Руічараду і г.д.

28 снежня 1917 года на паседжанні Сфатул Цэрый ў Сялянскай фракцыі Панцеляймон Ерхан выставіў на галасаванне пытанне пра неабходнасць уводу войскаў у мэтах барацьбы з анархіяй, аховы харчовых складаў, чыгунак і заключэння замежнага крэдыту. Гэта прапанова была прынята 38 галасамі — большасцю галасоў Сфатул Цэрыя. Ваенны міністр МДР Герман Пынця заявіў, што малдоўскае насельніцтва, асабліва салдаты, раззлаваныя прыходам румынаў, мяркуючы, што румынскія сілы канфіскуюць у іх зямлю, здабытую ў выніку рэвалюцыі.

У той жа дзень у Кішынёве пачаў працу фронтавы аддзел Румчараду, дзейнасць якога была накіравана на супрацьдзеянне румынскім войскам.

Абвастрэнне сітуацыі У пачатку студзеня румынскія войскі перайшлі мяжу МДР і занялі гарады Балград, Кагул, Леова, Унгены і некалькі сёлаў. 6 студзеня 1918 года атрадам трансільванцаў была прадпрынятая спроба ўвайсці ў Кішынёў з боку Раздзельнай. Супраць іх выступілі частку фронтавага аддзела Румчараду і малдоўскія атрады, якія былі адпраўленыя на падтрымку румынскім вйоскам Радай Генеральных Дырэктараў, але перайшлі на бок бальшавікоў. Яны раззброілі трансільванцаў і адправілі іх у Адэсу.

8 студзеня румынскія войскі пачалі наступ на паўночныя і паўднёвыя раёны МДР. У адказ на гэта Бельцкі павятовы камітэт сялянскіх дэпутатаў стварыў рэвалюцыйны штаб па абароне Бесарабіі і чырвонагвардзейскі атрад. Таксама быў створаны рэвалюцыйны камітэт выратавання Малдаўскай рэспублікі, які складаўся з Саветаў Кішынёва, Бендэраў, Ціраспаля і Малдаўскага салдацкага камітэта Крыма. Тым не менш, гэты камітэт не здолеў аказаць супраціўленне і быў вымушаны пакінуць Кішынёў, які 13 студзеня занялі румынскія войскі. 10 студзеня ў Акермане адбыўся з'езд прыдунайскіх земстваў і самакіраванняў, на якім была асуджана палітыка Румыніі датычна Бесарабіі. У той жа дзень у Балградзе праходзіў з'езд шостай арміі. Падыход румынскай арміі стаў для яе раптоўным, таму ёй супрацьстаяла толькі 800 чалавек. Увечары горад быў заняты румынскімі войскамі. Тым не менш, часткі шостай арміі схаваліся ў навакольных вёсках і вялі лакальныя баі супраць румынскай арміі. У прыватнасці, адступленне было праведзена ў кірунку падкантрольнага бальшавікам Акерману і Маякоў.

На гэты момант у суседняй Украіне адбываліся ўзброеныя канфлікты між Украінай і савецкай уладай, на вызначанай частцы яе тэрыторыі ўжо існавала Савецкая Украіна. Яе ўлады і ўлады РСФСР адрэагавалі на ўвод румынскіх войскаў разрывам зносін з Румыніяй. Такім чынам, Румынія ўступіла ў вайну з Савецкай Украінай і РСФСР. Украінская Народная Рэспубліка таксама выразіла незадавальненне сітуацыяй, накіраваўшы ў Румынію ноту зпатрабаваннем спынення наступу на Хоцін, які лічыўся УНР часткай тэрыторыі Украіны.

15 студзеня Сфатул Цэрый з ініцыятывы Інкулеца правёў урачыстае паседжанне з нагоды прыёму румынскага генерала Е. Брашцяну. У сваіх заявах Сфатул Цэрый запэўніваў насельніцтва, што румынскія войскі прыйшлі з мэтай пераадольвання анархіі і аховы чыгунак і складоў. той жа час румынскія войскі пачалі канфіскаваць маёмасць, за кошт якога планавалася палепшыць эканамічнае становішча ў пасляваеннай Румыніі. Апрача маёмасці, канфіскацыі таксама падлягалі прадукты харчавання са складоў.

Поўнач МДР трапіў пад кантроль войскаў Аўстра-Венгрыі, чатыры румынскія дывізіі, што занялі астатнюю частку Малдовы, прадаставілі калідор для перадыслакацыі нямецкіх войскаў у Адэсу. У Кішынёве пачаў працу губернскі сялянскі з'езд, але ён быў разагнаны, а яго члены былі абвінавачаныя ў антыдзяржаўнай палітыцы і расстраляныя паводле загаду каменданта Кішынёву Мавілэ.

Сутыкненні з мясцовым насельніцтвам 21 студзеня 1918 года румынскія войскі прадпрынялі спробу заняцця Ізмаіла. Матросы мясцовай флатыліі аказалі супраціўленне румынскім войскам, супраціву аказалі падтрымку мясцовыя працоўныя. Тым не менш, 22 студзеня горад трапіў пад кантроль румынскіх сіл з прычыны палітычнай нявызначанасці мясцвых уладаў, адна частка якіх падпарадкоўвалася МДР, іншая — Румчараду.

23 студзеня Румчарад аб'явіў Румыніі вайну. Румынскія войскі працягвалі наступ углыб рэгіёна, і 25 студзеня была занятая Кілія — стратэгічны порт мясцовасці. Па ўзяцці Кіліі на Дунаі пачаліся баі між румынскім флотам і мясцовай флатыліі. Дунайская флатылія прадпрыняла спробу прарвацца да Ізмаілу, але атака была адбіта, у адказ на гэта румынскія сілы пачалі наступ па вадзе. З 30 студзеня ўсе баі на Дунаі засяродзіліся каля Вілкава. Наступ на сушы стаў немажлівым, бо горад быў абкружаны плаўнямі. З гэтай прычыны цэнтральнае месца адводзілася флоту. Вілкава было ўзята ў пачатку лютага, што дазволіла румынскім войскам пачаць наступ на Татарбунары.