Культура азбеставай керамікі — археалагічная культура Фінляндыі і Карэліі, якая сфармавалася ў эпоху бронзы, у другой палове II тыс. да н.э., і існавала да сярэдзіны I тыс. н.э. Носьбітамі гэтай культуры лічаць саамаў, якія ўвайшлі ў склад сучасных вепсаў і карэлаў. Сфармавалася на базе ямачна-грабеньчатай керамікі. Аснову гаспадаркі складала паляванне і збіральніцтва.
Самая ранняя, неалітычная яшчэ па выглядзе, азбеставая кераміка выяўленая на так званых паселішчах Піндушы I, Лахці II і Сандэрмоха IV.
Стаянкі сталі дзяліцца на летнія і зімовыя. На летніх стаянках насельніцтва запасалася харчаваннем, а ўвосень адкачоўвала ў уцепленыя паселішчы з паўзямлянкамі. У сасудах культуры азбеставай керамікі з’явіліся плоскія донцы, тады як ва ўсіх ранейшых культурах Карэліі дно ў сасудах было выпуклым або нават завостраным. Пласкадонныя сасуды былі лепш прыстасаваныя для побыту, асабліва пры рухах на вялікія адлегласці. Такім чынам, носьбіты культуры азбеставай керамікі вялі паўкачавы лад жыццяКарелия в эпоху энеолита или медно-каменного века (середина III — II тысячелетие до н. э.) .
Каля 1000 гадоў да н.э. культура азбеставай керамікі на тэрыторыі Карэльскага перашыйка ўступіла ва ўзаемадзеянне з культурай тэкстыльнай керамікі. Аднак магутныя патокі перасяленцаў з поўдня з’явіліся толькі ў раннім СярэднявеччыЛахденпохский район от каменного века до наших дней.
Спасылкі Наскальныя малюнкі Карэліі (П-ск, 1983) Культура азбеставай керамікі
Катэгорыя:Археалагічныя культуры Еўропы Катэгорыя:Гісторыя Карэліі Катэгорыя:Археалогія ў Фінляндыі Катэгорыя:Гісторыя Ленінградскай вобласці Катэгорыя:Гісторыя Архангельскай вобласці Катэгорыя:Гісторыя Мурманскай вобласці Катэгорыя:Гісторыя Валагодскай вобласці