Ха́нка, Ханканіемі (, ), ГангутСастарэлая руская назва — паўвостраў на паўночным беразе Фінскага заліва Балтыйскага мора на паўднёвым захадзе Фінляндыі. Самая паўднёвая частка мацерыковай Фінляндыі.

Грунт — пясчаная марэна, якая з'яўляецца завяршэннем паўднёвай марэннай грады Салпаўселькя. Паўвостраў мае шмат доўгіх пясчаных пляжаў, а таксама акружаны архіпелагам.

Адміністрацыйна паўвостраў уваходзіць у правінцыю Усіма. У паўднёвай частцы паўвострава размешчаны горад Ханка.

У сакавіку 1940 года, пасля Зімняй вайны, СССР атрымаў ад Фінляндыі ў арэнду на 30 гадоў паўднёвую частку паўвострава з горадам Ханка для стварэння ваенна-марской базы. Аднак савецкая база праіснавала да снежня 1941 года.

Літаратура

Спасылкі

Ханка Ханка Ханка