Літве́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — вёска Літва.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Івянецкага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Мінскай вобласці. З 17 красавіка 1962 года ў складзе Стаўбцоўскага раёна. У 1977 годзе скасаваны хутары Баброўшчына, Бутрымаўшчына, Камяніца, Падцяробы, ШалькавічыРашэнні выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 22 жніўня і 26 верасня 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 29 (1547).. 14 лютага 1983 года частка сельсавета перададзена ў склад новаўтворанага Цясноўскага сельсавета (7 населеных пунктаў: вёскі Дзенісы, Драздоўшчына, Куль, Сапуцевічы, Серкулі, Слабодка, Судзевічы)Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 14 лютага 1983 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1983, № 11 (1745).. 23 снежня 2008 года цэнтр сельсавета перанесены ў аграгарадок РочавічыРешение Столбцовского районного Совета депутатов от 23 декабря 2008 г. № 100 О преобразовании сельских населенных пунктов Столбцовского района в агрогородки. 28 мая 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Цясноўскага сельсавета (15 населеных пунктаў: вёскі Дзенісы, Драздоўшчына, Заменка, Зеневічы, Куль, Мешычы, Пятрылавічы, Сапуцевічы, Серкулі, Слабодка, Судзевічы, Цеснавая 1, Цеснавая 2 і хутары Алешкавец і Пятрова)Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области .
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (26 населеных пунктаў) — 840 чалавек, з іх 68,2 % — палякі, 29,2 % — беларусы, 1,5 % — рускіяЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года (41 населены пункт) — 1920 чалавек.
Крыніцы
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Івянецкага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе