Гама-функцыя (або Эйлераў інтэграл другога роду) — матэматычная функцыя, якая пашырае паняцце фактарыяла на поле камплексных лікаў. Звычайна абазначаецца грэчаскай літарай гама .

Для натуральных справядліва роўнасць:

Гама-функцыя вызначана для ўсіх камплексных лікаў, за выключэннем адмоўных цэлых і нуля. Для камплексных лікаў з дадатнай рэчаіснай часткай, функцыя вызначаецца з дапамогай збежнага неўласцівага інтэграла:

Гэту інтэгральную функцыю можна аналітычна працягнуць на ўсю камплексную плоскасць, за выключэннем недадатных цэлых лікаў (дзе функцыя мае простыя полюсы). Атрыманая ў выніку мераморфная функцыя і называецца гама-функцыяй.

Была ўведзена Леанардам Эйлерам, а сваім абазначэннем гама-функцыя абавязана Лежандру.

Азначэнні

Інтэгральнае азначэнне Калі рэчаісная частка камплекснага ліку дадатная, то Гама-функцыя вызначаецца праз інтэграл

На ўсю камплексную плоскасць функцыя аналітычна працягваецца праз тоеснасць

Існуе непасрэдны аналітычны працяг зыходнай формулы на ўсю камплексную плоскасць, т. зв. інтэграл Рымана-Ханкеля

дзе контур  — любы контур на камплекснай плоскасці, які абходзіць пункт супраць гадзіннікавай стрэлкі, і канцы якога ідуць на бесканечнасць уздоўж дадатнай рэчаіснае восі.

Наступныя выразы з’яўляюцца альтэрнатыўнымі азначэннямі Гама-функцыі.

Азначэнне па Гаусу Яно вернае для ўсіх камплексных , за выключэннем 0 і адмоўных цэлых лікаў

Азначэнне па Эйлеру

Азначэнне па Веерштрасу

дзе  — пастаянная Эйлера — Маскероні.

Заўвагі Вышэйпрыведзены інтэграл збягаецца абсалютна, калі рэчаісная частка камплекснага ліку дадатна. Прымяняючы інтэграванне па частках, можна паказаць, што тоеснасць

справядліва для падынтэгральнага выразу. Паколькі , для ўсіх натуральных лікаў

з’яўляецца мераморфнаю на камплекснай плоскасці і мае полюсы ў пунктах

Звязаныя азначэнні Калі-нікалі выкарыстоўваецца альтэрнатыўны запіс, так званая пі-функцыя, якая звязана з гама-функцыяй наступным чынам:

У інтэграле з азначэння гама-функцыі, межы інтэгравання нязменныя. Разглядаюць таксама няпоўную гама-функцыю, якую вызначаюць падобным інтэгралам са зменнай верхняй ці ніжняй мяжою інтэгравання. Вылучаюць верхнюю няпоўную гама-функцыю, якую часта абазначаюць як гама-функцыю ад двух аргументаў:

і ніжнюю няпоўную гама-функцыю, якую таксама абазначаюць малой літарай «гама»:

Уласцівасці

Формула дапаўнення Эйлера:

З яе вынікае :

якую пры n=2 называюць формулай падваення Лежандра:

Гама-функцыя мае полюс у для любога натуральнага і нуля; вылік у гэтым пункце задаецца так:

Наступнае прадстаўленне гама-функцыі ў выглядзе бесканечнага здабытку, як паказаў Веерштрас, верна для ўсіх камплексных , акрамя недадатных цэлых лікаў:

дзе  — пастаянная Эйлера — Маскероні. Важная ўласцівасць, якая вынікае з гранічнага азначэння: . Гама-функцыя бесканечна дыферэнцавальная, і

дзе часта называюць «псі-функцыяй», ці дыгама-функцыяй. Гама-функцыя і бэта-функцыя звязаны наступнымі суадносінамі:

Асобныя значэнні Найбольш вядомыя значэнні гама-функцыі ад няцэлага аргумента:

дзе  — лікаў і .

Гл. таксама Спіс аб'ектаў, названых у гонар Леанарда Эйлера K-функцыя G-функцыя Барнса Бэта-функцыя Гама-размеркаванне Няпоўная гама-функцыя Формула Стырлінга

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Спецыяльныя функцыі