Шматмоўе, таксама полілінгвізм — выкарыстанне дзвюх або больш моў асобным чалавекам альбо грамадствам. У насельніцтве свету шматмоўныя пераважаюць над аднамоўнымі. Такія з’явы, як глабалізацыя і сацыяльная адкрытасць, спрыяюць распаўсюджванню шматмоўя. Дзякуючы таму, што Інтэрнэт шмат у чым палегчыў доступ да інфармацыі, у тым ліку на замежных мовах, людзі ўсё часцей сутыкаюцца з замежнымі мовамі нават без прамога кантакту з іх носьбітамі.

Людзі, якія актыўна валодаюць некалькімі мовамі адначасова, называюцца паліглотамі.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Псіхалінгвістыка Катэгорыя:Сацыялінгвістыка Катэгорыя:Прыкладная лінгвістыка