Зігаміцэты (Zygomycetes) — клас ніжэйшых грыбоў.

Апісанне

Міцэлій добра развіты, шмат'ядзерны, няклетачны, у спелым стане падзелены на клеткі. У клетачных абалонках ёсць хіцін, хітазан, часам глюкан. Палавы працэс — зігагамія (зліццё дзвюх недыферэнцыраваных на гаметы клетак) з утварэннем зігаспораў (адсюль назва). Зігота ўтварае спарангій з рознымі па палавым знаку спорамі ў адрозненне ад бясполага спарангія. Бясполае размнажэнне нерухомымі спарангіяспорамі або канідыямі. Органы бясполага размнажэння марфалагічна разнастайныя (сістэматычная прыкмета).

Распаўсюджанне

Налічваецца больш за 500 відаў. Пашыраны ў Еўразіі, Афрыцы, Паўночнай Амерыцы. На Беларусі каля 20 відаў з парадкаў і .

Значэнне

Сапратрофы, ёсць паразіты. Пасяляюцца ў глебе, на агародніне, псуюць харчовыя прадукты, выклікаюць мукарамікозы жывёл і чалавека, гніенне сельскагаспадарчай прадукцыі. Некаторыя віды з родаў , і інш. выкарыстоўваюцца ў мікрабіялагічнай і харчовай прамысловасці, віды энтамафтаральных — для біялагічнай барацьбы з насякомымі-шкоднікамі.

Літаратура