«Трэцяя ракета» — поўнаметражны чорна-белы мастацкі фільм пра Вялікую Айчынную вайну, пастаўлены на кінастудыі «Беларусьфільм» у 1963 годзе рэжысёрам Рычардам Віктаравым па аднайменнай аповесці Васіля Быкава. Прэм’ера адбылася 23 верасня 1963 года. Кампазітарам фільма быў Яўген Глебаў.

Сюжэт Дзеянне фільма адбываецца ў Беларусі ў час Вялікай Айчыннай вайны. Нямецкі наступ прарывае абарону. Савецкія войскі адышлі назад, і разлік супрацьтанкавай зброі аказваецца на трое сутак адрэзаным ад сваіх войскаў. Лёс звёў у адным франтавым акопе розных людзей; ім трэба было выстаяць супраць нападаў гітлераўскіх войскаў. У цяжкай абстаноўцы пастаяннай смяротнай небяспекі раскрываюцца чалавечыя характары…

У ролях Станіслаў Любшын — Васіль Лазняк Георгій Жжонаў — Жаўтых Спартак Фядотаў — Пятроў Надзея Семянцова — Люся Ігар Камароў — Лук’янаў Юрый Дубровін — Крывёнак Леанід Давыдаў-Субач — Задарожны

Узнагароды Дыплом КФ Прыбалтыйскіх рэспублік, Беларусі і Малдовы (1964) за сцэнарый фільма (Васіль Быкаў)

Літаратура Игорь Авдеев, Лариса Зайцева Все белорусские фильмы : каталог-справочник. Игровое кино (1926—1970). — Минск: Беларуская навука, 2001. — Т. 1. — 240 с. — ISBN 985-08-0023-2

Катэгорыя:Фільмы студыі «Беларусьфільм»