«Канстанцін Заслонаў» — чорна-белы мастацкі фільм, пастаўлены на кінастудыі «Беларусьфільм» у 1949 годзе рэжысёрамі Аляксандрам Файнцымерам і Уладзімірам Корш-Сабліным.
Прэм'ера фільма ў СССР адбылася 12 верасня 1949 года.
Сюжэт Фільм апавядае пра дзейнасць на акупаванай тэрыторыі БССР партызанскага атрада пад кіраўніцтвам Канстанціна Сяргеевіча Заслонава.
Акцёры і ролі Уладзімір Дружнікаў — Заслонаў Юрый Талубееў — сакратар ЦК КП(б)Б Аляксандр Хвыля — сакратар абкама Глеб Глебаў — Кропля Уладзімір Дарафееў — Шурмін Уладзімір Дзядзюшка — Крушына Уладзімір Балашоў — Дакутовіч Іна Кандрацьева — Галіна Лідзія Штыкан — Аня Уладзімір Мар’еў — Семяніхін Якаў Малюцін — Кубэ Генадзь Мічурын — Хірт Уладзімір Салаўёў — Нейгаўз Леў Фенін — Гамэр Здзіслаў Стома — Бураўчык
Літаратура Игорь Авдеев, Лариса Зайцева Все белорусские фильмы : каталог-справочник. Игровое кино (1926—1970). — Минск: Беларуская навука, 2001. — Т. 1. — 240 с. — ISBN 985-08-0023-2
Катэгорыя:Фільмы студыі «Беларусьфільм» Катэгорыя:Фільмы Уладзіміра Корш-Сабліна