Сэмюэл Генры Джэй Уортынгтан (; нар. 2 жніўня 1976) — аўстралійскі родам з Англіі. Сусветную вядомасць набыў дзякуючы галоўным ролям у фільмах Аватар, Бітва Тытанаў і Тэрмінатар: Выратаванне.

Біяграфія Сэм Уортынгтан нарадзіўся 2 жніўня 1976 года ў Годалмінгу, графства Сурэй (Англія). Вырас і доўгі час жыў у Аўстраліі. Акцёрскаму майстэрству навучаўся ў Нацыянальным інстытуце драматычнага мастацтва (NIDA) у Сіднеі.

Да 2006 года Сэм быў вядомы галоўным чынам па ролях у тэлесерыялах Аўстраліі. Пасля 2002 года зняўся ў некалькіх эпізадычных ролях галівудскіх фільмаў («Вайна Харта», «Вялікі рэйд»). У 2006 годзе Уортынгтан спрабаваўся на ролю Джэймса Бонда ў фільме «Казіно „Раяль“».

У 2007 годзе Уортынгтан пасля пробаў атрымаў галоўную ролю Джэйка Салі ў фільме Джэймса Кэмерана «Аватар», якая прынесла яму сусветную вядомасць. Па рэкамендацыі Кэмерана сыграў Маркуса Райта ў фільме «Тэрмінатар: Выратаванне». Выканаў ролю Персея ў новым блокбастары «Бітва тытанаў» 2010 года.

У 2010 годзе Уортынгтан агучваў галоўнага пратаганіста гульні «Call of Duty: Black Ops», Алекса Мэйсана. У 2011 годзе, сумесна з Джона Хілам, Сэм зняўся ў перадрэлізным рэкламным роліку гульні «Call of Duty: Modern Warfare 3».

Цікавыя факты Рост Сэма — 178 см. Бачыць Сэм дрэнна, але ачкі не носіць. У перыяд з 2005 па 2008 гады Сэм сустракаўся з Мейв Дырмадзі (), а з 2009 года па 2011 год — са стылістам Наталі Марк ()). Уортынгтан прысутнічаў на прэм’еры «Аватара» ў Расіі. Гэта не першы яго візіт у Маскву і Санкт-Пецярбург. У адным з інтэрв’ю ён зрабіў нечаканае для зоркі баявікоў прызнанне: «Я ненавіджу спорт і не хаджу ў спартзалу».

Фільмаграфія

Узнагароды і прэміі У 2010 годзе на 36-й цырымоніі ўзнагароджання прэміяй «Сатурн» Уортынгтан стаў лаўрэатам у намінацыі «Найлепшы кінаакцёр» (за ўдзел у фільме «Аватар»)36-я цырымонія на афіцыйным сайце прэміі. Намінант прэміі канала MTV 2010 года ў катэгорыях «Найлепшы пацалунак» (разам з Зоі Салдана), «Найлепшая бойка» (разам са Стывенам Лэнгам) і «Найлепшы кінагерой»2010 Movie Awards Winners на афіцыйным сайце прэміі.

Зноскі

Спасылкі Афіцыйны сайт

Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Сатурн»