Ядвіга Анжуйская (3 кастрычніка 1373/18 лютага 1374, Буда — 17 ліпеня 1399, Кракаў), каралева польская (1384—1399, з 1386 у шлюбе з Уладзіславам Ягайлам)

Біяграфічныя звесткі 815 px|thumb|left|150px|Герб

Дачка караля венгерскага і польскага Людовіка Венгерскага і Лізаветы Босніяцкай. На каралеўскі сталец абрана пасля смерці бацькі — у 1384, польскія магнаты абвясцілі яе каралевай. У 1385 яна заключыла г.зв. Крэўскую унію. У 1386 годзе была выдадзена замуж за Ягайлу.

У 1397 фундавала ў Пражскім універсітэце асобны калегіум для студэнтаў з ВКЛ («speciale collegium pro Lythwanorum nacione»Ioannis Dlugossi Annales seu Cronicae incliti Regni Poloniae. Liber 10, 1370—1405, Warszawa, 1985, s. 222.). У тэстаменце запісала ўласныя сродкі на аднаўленне Кракаўскай акадэміі.

У 1399 годзе каралева польская Ядвіга памерла падчас родаў, не пакінуўшы Ягайлу нашчадкаў.

Ушанаванне памяці Доўгі час неафіцыйна ўшаноўвалася ў Польшчы як святая. Урэшце культ быў зацверджаны: Ядвіга была беатыфікавана Каталіцкім Касцёлам у 1986, кананізавана ў 1997; успамін 17 ліпеня.

Катэгорыя:Каталіцкія святыя Катэгорыя:Кананізаваныя ў XX стагоддзі Катэгорыя:Анжу-Сіцылійскі дом Катэгорыя:Святыя Польшчы Катэгорыя:Анжуйская дынастыя Катэгорыя:Каралі польскія Катэгорыя:Кіруючыя каралевы