Альтэрнарыя (Alternaria) — род паразітычных і сапрафітных недасканалых грыбоў сямейства плеяспоравых.
Апісанне
На Беларусі найбольш вядомы і — узбуджальнікі альтэрнарыёзу бульбы, памідораў, насеннікаў капусты. Выклікаюць сухую плямістасць. Зніжаюць ураджай бульбы і памідораў, усходжасць насення капусты.
Міцэлій утварае цёмныя плямы з канідыямі, якімі грыбы размнажаюцца. Зімуюць грыбы міцэліем.
Некаторыя віды
Значэнне
Узбуджальнікі альтэрнарыёзу.
Меры барацьбы: знішчэнне раслінных рэшткаў, пратручванне насення капусты, фунгіцыды.
Літаратура Альтэрнарыя // Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. Т. 2. — Мн.: БелСЭ. 1979.
Катэгорыя:Плеяспоравыя Катэгорыя:Роды грыбоў