German Masters 2013 — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 30 студзеня па 3 лютага 2013 года на арэне Тэмпадром, у Берліне, Германія. Турнір стаў сёмым розыгрышам German Masters, які быў заснаваны ў 1995 годзе і адноўлены ў 2011 годзе. Прызавы фонд турніру склаў €300,000 (на €20,000 больш, чым у мінулым годзе), з якіх €60,000 атрымаў пераможца (на €10,000 больш, чым у мінулым годзе).

Катэгорыя:German Masters (снукер) Катэгорыя:2013 год у снукеры Катэгорыя:Спорт у Германіі ў 2013 годзе Катэгорыя:Снукерны сезон 2012/2013 Катэгорыя:Снукерныя турніры ў Германіі Катэгорыя:2013 год у Берліне Катэгорыя:Студзень 2013 года Катэгорыя:Люты 2013 года