Джа́рэд Джо́зеф Ле́та (; нар. 26 снежня 1971) — амерыканскі , франтмен альтэрнатыўнага гурта 30 Seconds to Mars. З’яўляецца рэжысёрам шматлікіх музычных кліпаў пад псеўданімам Bartholomew Cubbins (імя запазычана з кнігі Дактары Сьюза «The 500 Hats of Bartholomew Cubbins»). Намінант на прэмію «Оскар», уладальнік мноства ўзнагарод, у тым ліку «Залатога глобуса» і прэміі Гільдыі кінаакцёраў ЗША, за ролю транссексуала Рэяна ў драме «Даласкі клуб пакупнікоў» (2013).

Біяграфія

Дзяцінства і юнацтва Нарадзіўся ў Босьер Сіці, штат Луізіяна. Сваёй цягай да мастацтва Джарэд абавязаны сваёй маці, Канстанс, якая ўсяляк заахвочвала Лета і яго брата Шэнана. Лета рос ініцыятыўным і ўпэўненым у сабе дзіцем. У 12 гадоў ён атрымаў першую працу мыйшчыкам посуду ў невялікай закусачнай у Вірджыніі, а ў 16 гадоў падзарабляў швейцарам. У раннія гады свайго жыцця Лета шмат падарожнічаў са сваёй сям’ёй, пражываючы ў такіх месцах як Гаіці і ў камуне ў Каларада. «Бацька маёй мамы быў у паветраных войсках», — тлумачыць Лета, — «таму качэўніцкі вобраз жыцця быў накшталт нормы». Да часу сканчэння школы Джарэд падаў свае дакументы ва Універсітэт мастацтваў у Філадэльфіі і быў прыняты. Ён спецыялізаваўся ў вобласці вывучэння мастацкіх майстэрстваў, у прыватнасці, жывапісу. Пазней Джарэд забраў дакументы і перавёўся ва Універсітэт выяўленчых мастацтваў у Нью-Ёрку. Яшчэ быўшы студэнтам, Лета напісаў сцэнарый і згуляў адну з галоўных роляў у сваім уласным фільме «Crying Joy».

Пачатак кар’еры Ён пераехаў у Лос-Анджэлес з Нью-Ёрка ў 1992 годзе, каб стаць акцёрам. Лета ўжо меў некаторы досвед у акцёрскай кар’еры, але па-сапраўднаму яркай і запамінальнай стала роля Джордана Каталана ў недоўгачасовым серыяле «Маё так званае Жыццё» (дзе ён гуляў разам з Клер Дэйнс). Увасабляючы аб’ект жаданняў і любоўнай самоты гераіні Клер Дэйнс, Джарэд Лета атрымліваў асалоду ад папулярнасці, якая дазволіла яму зрабіць сабе імя, якое пасля (як заўсёды бывае ў Галівудзе) стала брэндам для рэжысёраў. У 1996 і 1997 гадах Лета ўваходзіў у спіс «50 самых прыгожых людзей свету» часопіса People. Калі серыял быў адменены, ён пачаў здымацца ў фільмах.

Вядомасць Пасля здымак з Алісіяй Сільверстоўн у 1994 годзе ў незалежным кіно «Стромыя і кранутыя» (The cool & the crazy), першая роля на вялікім экране была ў фільме «Лапікавая коўдра» (1995) з Вайнонай Райдэр. Далей былі працы ў фільмах Summer Fling (1996), у якім ён гуляў адну з галоўных роляў з Крысцінай Рычы, затым у SwitchBack (1997) дзе ён гуляў з Дэні Гловерам і Дэнісам Куэйдам. У тым жа годзе Лета гуляе ролю, якая прызначалася першапачаткова Тому Крузу ў фільме «Прэфантэйн» (Prefontaine), гісторыя жыцця легендарнага бягуна Стыва Прэфантэйна. Год 1998 быў паспяховым для Джарэда, які з’явіўся ў фільме Тэрэнса Маліка «Тонкая чырвоная лінія» як частка магутнага акцёрскага складу, уключаючы Ніка Нолці, Джорджа Клуні і Шона Пэна. Акрамя таго, ён згуляў галоўную ролю ў «Гарадскіх легендах» (Urban Legend), адной з найбольш паспяховых экранізацый жанру жаху. Аднак Лета знайшоў свой камень перапоны ў драме «Бэзіл» (Basil), партнёрамі па фільме сталі Крысціян Слэйтэр і Клер Фарлані. Гэты промах, здавалася, не моцна закрануў акцёра, імя якога ўжо фігуравала ў мностве высакакласых праектаў.

Цяперашні час Джарэд вярнуўся на вялікі экран у 1999 годзе з працамі ў «Байцоўскім клубе» і «Перапыненае жыццё». 2000 год для Джарэда стаў годам псіхалагічных трылераў — «Амерыканскі псіхапат» і «Рэквіем па мары». Хоць у першым фільме, Лета быў зацверджаны на ролю другога плану, то ў «Рэквіеме…» яму дасталася галоўная роля. Гуляючы маладога Бруклінскага хлопца, які змагаецца з прыхільнасцю да гераіну, Лета меў магчымасць гуляць у адным складзе з легендарнай Элен Берсцін, а таксама з будучым лаўрэатам прэміі «Оскар» Джэніфер Конелі. Джарэд быў як раз да месца ў двух найбольш вядомых фільмах рэжысёра Дэвіда Фінчэра: у нашумелым «Байцоўскім клубе» і «Пакою страху» (2002), дзе ён гуляў самога балбатлівага і нязграбнага з трох рабаўнікоў, якія тэрарызавалі Джодзі Фостэр. У яго апошнія праекты ўвайшлі эпапея Олівера Стоўна «Аляксандр», міжнародны трылер «Зброевы барон» і фільм «Раздзел 27», які распавядае пра забойцу Джона Ленана — Марка Чэпмена.

Джарэд Лета таксама з’яўляецца вакалістам альтэрнатыўнага рок-гурта 30 Seconds to Mars, заснаванага ім і яго братам Шэнанам у 1998 годзе. На дадзены момант у гурце 3 пастаянных удзельніка. Акрамя Джарэда, які таксама з’яўляецца аўтарам песень і музыкі і грае на гітары, і Шэнана, які з’яўляецца барабаншчыкам, у склад групы ўваходзіць Тома Мілічавіч (гітара). Іх першы альбом быў запісаны ў 2002 годзе і названы імем гурта. Другі альбом, A Beautiful Lie, выйшаў у 2005 годзе. На дадзены момант гурт выступае з канцэртамі ў ЗША ў рамках свайго першага хэдлайн-тура.

Фільмаграфія

Тэлебачанне

Прадзюсаванне Год Фільм Арыгінальная назва Заўвагі 2001 Каханне ўсё змяняе Sol Goode Са-прадзюсар 2007 Глава 27 Chapter 27 Выканаўчы прадзюсар 2011 Артэфакт Artifact Пост-прадакшн

Дыскаграфія

Альбомы 2002 — 30 Seconds to Mars 2005 — A Beautiful Lie 2009 — This Is War 2013 — Love Lust Faith + DreamsJared calls Love Lust Faith + Dreams Pre-Order Winners — Videostwitter: @JARED LETO 2018 — America 2023 — It's the End of the World but It's a Beautiful Day

Міні-альбомы 2002 — Acoustic Live Radio Show 2007 — AOL Sessions Undercover 2008 — To the Edge of the Earth

Зноскі

Спасылкі

Афіцыйны сайт Джарэда Лета

Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Залаты глобус» Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі Гільдыі кінаакцёраў ЗША Катэгорыя:Рок-музыканты ЗША Катэгорыя:Актывісты вегетарыянскага руху Катэгорыя:Спевакі і спявачкі ЗША