Александро́ў. Сустракаецца таксама варыянт Залу́жжа, н. (, ) — вёска ў Жлобінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Салонскага сельсавета. Насельніцтва 20 чал. (2010). Знаходзіцца за 15 км на паўднёвы захад ад горада Жлобін, за 1 км ад чыгуначнай станцыі Мормаль (лінія Жлобін — Калінкавічы), за 181 км ад Гомеля.

Гісторыя Паводле пісьмовых крыніц вядомая з XIX стагоддзя. У 1909 годзе 324 дзесяціны зямлі, у Стрэшынскай воласці Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні. У 1930 годзе жыхары ўступілі ў калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў чэрвені 1943 года гітлераўскія карнікі цалкам спалілі вёску і забілі 8 жыхароў. 19 жыхароў загінулі на франтах. У 1954 годзе да вёскі далучаны суседнія вёскі Гнілая Лужына і Залужжа. Паводле перапісу 1959 года ў складзе саўгасу «Ніва» (цэнтр — вёска Нівы). Да 11 лютага 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Мормальскага сельсаветаРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 лютага 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 4., да 8 снежня 1966 года — у склад Акцябрскага сельсаветаРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 снежня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 1 (1159)..

Насельніцтва XIX стагоддзе: 1897 — 2 двары, 10 жыхароў (паводле перапісу) XX стагоддзе: 1909 — 15 двароў, 93 жыхары; 1925 — 36 двароў; 1940 — 45 двароў, 250 жыхароў; 1959 — 216 жыхароў (паводле перапісу); 1999 — 39 жыхароў XXI стагоддзе: 2004 — 20 гаспадарак, 29 жыхароў; 2010 — 20 жыхароў

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Салонскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Жлобінскага раёна