thumb|Чэхаславакія паміж 1968 і 1989 (аксамітавая рэвалюцыя). Аксамітавы развод () — мірны і афіцыйна ўзаконены распад саюзнай дзяржавы Чэхаславакіі. Аксамітавы развод 1 студзеня 1993 г. быў лагічнай развязкай аксамітавай рэвалюцыі, падчас якой сацыялістычны рэжым і планавую эканоміку змянілі дэмакратыя і рыначная эканоміка. Аксамітавым ён быў названы па прычыне сваёй бяскроўнасці.
Перадгісторыя У Чэхаславакіі да распаду дзяржавы прывялі менавіта этнічныя (а дакладней, канфлікт нацыянальных эліт, а не насельніцтва — паводле апытанняAt Fork in Road, Czechoslovaks Fret), а не чыста эканамічныя прычыны. Міжэтнічныя праблемы (у непараўнальна меншых маштабах, чым у СССР) дэстабілізавалі эканамічную сітуацыю ў краіне і прывялі яе да распаду. Міжэтнічныя трэнні ў рэспубліцы існавалі заўсёды, паколькі сапраўдная аўтаномія шматлікім меншасцям у краіне так і не была дадзена. Спачатку (да 1945), аднак, яны праходзілі па лініі славяне (чэхі, славакі, русіны) — неславяне (у першую чаргу ў другую групу ўваходзілі судэцкія немцы ў Чэхіі і венгры ў паўднёвай Славакіі). Аднак пасля дэпартацыі немцаў пасля Другой сусветнай вайны і значнай эміграцыі венграў, асноўныя супярэчнасці зрушыліся ў іншую плоскасць — паміж адносна аднароднай і больш развітай Чэшскай СР, чый ВУП на душу насельніцтва на 20 % пераўзыходзіў падобны паказчык у бяднейшай Славакіі. Тады ж чэшскія палітыкі пачалі выказваць меркаванне, што Чэхія абцяжарана Славакіяй, куды ідуць, як у прорву, падатковыя паступленні, а славацкія былі раздражнёныя тым, што знаходзяцца ў зневажальным становішчы ў саюзнай дзяржаве.
Напярэдадні падпісання пагадненняў аб падзеле рэспублікі, у верасні 1992 года было праведзена апытанне насельніцтва Чэхаславакіі пра стаўленне да падзелу краіны. У Славакіі за падзел краіны было 37 %, супраць 63 %, у Чэхіі за 36 %, супраць 64 %.
Храналогія падзей Па меры дэстабілізацыі становішча ў Чэхаславакіі, паўстала пытанне і пра нацыянальнае самавызначэнне рэспублік, якія складалі яе. Спачатку было знойдзена чыста фармальнае кампраміснае рашэнне — пісаць афіцыйную назву краіны як Чэха-Славакія (цалкам — Чэшская і Славацкая Федэратыўная рэспубліка, ЧСФР), якое дзейнічала ў 1990—1992 гг. У цэлым, нягледзячы на выразную змену палітыка-эканамічнага курсу краіны, большасць насельніцтва — і чэхаў, і славакаў, — была не гатовая да нацыянальнага самавызначэння, што пацвердзілі вынікі апытання, праведзенага ў той час. Тым не менш, лёс краіны апынуўся ў руках палітыкаў, якія распарадзіліся інакш. Асобныя жыхары прыгранічных абласцей негатыўна адносіліся да падзелу краіны«Падзел Чэхаславакіі быў дурасцю», кажуць жыхары прыгранічнага рэгіёна.
17 ліпеня 1992 года славацкі парламент прыняў дэкларацыю аб незалежнасці. Чэхаславацкі прэзідэнт Вацлаў Гавел, які выступаў супраць падзелу, сышоў у адстаўку. 25 лістапада Федэральны сход прыняў закон аб падзеле краіны з 1 студзеня 1993 года.
Гл. таксама Злучковая вайна Распад Югаславіі Распад СССР
Катэгорыя:Распады дзяржаў Катэгорыя:Падзеі ў Чэхаславакіі