thumb|240px|Моўнае дрэва для ўральскіх моў. Легенда карты: Фі́на-ўгорскія мовы — група роднасных моў у складзе ўральскай моўнай сям'і, якія традыцыйна з'яўляюцца нацыянальнымі мовамі фіна-ўгорскіх народаў.
Фіна-ўгорскія разам з самадыйскімі мовамі (састарэлая назва — самае́дскія, пераклад з састарэлага рускамоўнага тэрміну «самоѣдскіе языки») складаюць уральскую моўную сям'ю, якая ў сваю чаргу ўваходзіць у гіпатэтычную надсям'ю настратычных моў, праз якую фіна-ўгорскія мовы меркавана могуць быць звязанымі з індаеўрапейскімі мовамі. Тэрмін «фіна-ўгорскія мовы» часам можа ўжывацца як сінонім тэрміну «ўральскія мовы».
Класіфікацыя Звычайна фіна-ўгорскія мовы пераважна ўключаюць ва ўральскую моўную сям'ю. Уральскую моўную сям'ю, у якую ў сваю чаргу ўваходзяць фіна-ўгорскія мовы, часам далучаюць да ўральска-юкагірскай моўнай сям'і, а праз яе — у настратычную макрасям'ю, праз якую фіна-ўгорскія мовы злучаюцца з алтайскімі, дравідыйскімі, індаеўрапейскімі, картвельскімі, эскімоска-алеуцкімі і афразійскімі мовамі. Між тым, дадзеная гіпотэза ў нашыя часы з'яўляецца выключна меркаванай.
Таксама існуюць гіпотэзы, паводле якіх фіна-ўгорскія мовы (пры пасярэдніцтве ўральскіх моў) уваходзяць у склад еўраазіяцкіх, урала-сібірскіх, эскімоска-ўральскіх, інда-ўральскіх ці ўральска-алтайскіх моў.
Існуе гіпотэза падгрупы фіна-волжскіх моў у складзе фіна-ўгорскіх моў, мэтай якой з'яўляецца абагульненне ў межах адной падгрупы марыйскіх, мардоўскіх, а часам фінскіх (прыбалтыйска-фінскіх) і саамскіх моў фіна-ўгорскай моўнай сям'і. Аднак часцей за ўсё існаванне гэтай падгрупы ў складзе фіна-ўгорскіх моў аспрэчваецца, а таму часцей за ўсё ідзе гаворка пра непасрэднае размяшчэнне мардоўскіх, марыйскіх, прыбалтыйска-фінскіх і саамскіх моў у складзе фіна-ўгорскай моўнай сям'і.
Унутры ўральскіх моў класіфікацыя фіна-ўгорскіх моў выступае наступным чынам. Моўныя падгрупы, якія з'яўляюцца гіпатэтычнымі ці спрэчнымі, вылучаныя курсівам.
Фіна-ўгорскія мовы Фіна-пермскія мовы Пермскія мовы Комі-зыранская мова Комі-пярмяцкая мова Комі-язьвінская мова Удмурцкая мова Фіна-волжскія мовы Мардвінскія мовы Макшанская мова Эрзянская мова Марыйскія мовы Луговамарыйская мова Горнамарыйская мова Фіна-саамскія мовы Саамскія мовы Заходнесаамскія мовы Луле-саамская мова Паўднёвасаамская мова Паўночнасаамская мова Пітэ-саамская мова Уме-саамская мова Усходнесаамскія мовы Акала-саамская мова Інары-саамская мова Кайнуў-саамская мова Кемі-саамская мова Кільдзінская саамская мова Скольцкая саамская мова Церская саамская мова Прыбалтыйска-фінскія мовы Фінская мова Квенская мова Меянкіелі Эстонская мова Паўднёваэстонская мова Выруская мова Сетуская мова Іжорская мова Водская мова Вепская мова Карэльская мова Лівікаўская карэльская мова Людзікаўская карэльская мова Цвярская карэльская мова Вепская мова Ліўская мова Венгерскія мовы Венгерская мова Обска-венгерскія мовы Хантыйская мова Мансійская мова
Заўвагі
Крыніцы
Катэгорыя:Уральскія мовы